Беларуская Служба

Калі сацсеткі не будуць змагацца з фэйкамі, яны могуць атрымаць фінансавае пакаранне

28.10.2024 08:38
Гэта элемент новай дзяржаўнай стратэгіі.
.
Ілюстрацыя.Фота: Casimiro PT/Shutterstock

Урад намераны ўвесці фінансавыя штрафы для сацыяльных сетак за тое, што яны не змагаюцца з дэзінфармацыяй. Гэта элемент новай дзяржаўнай стратэгіі, якую сёння прэзентуе Міністэрства лічбавізацыі.

Віцэ-прэм’ер і кіраўнік міністэрства Кшыштаф Гаўкоўскі (Krzysztof Gawkowski) заявіў у Першай праграме Польскага радыё, што дзяржава павінна эфектыўна патрабаваць выканання элементаў барацьбы з фальшывай інфармацыяй.

- Я думаю, што гэта вельмі вялікія штрафы. Гаворка ідзе не толькі пра канкрэтныя лічбы. Канструкцыя падобная, як у выпадку парушэнняў RODO (закон аб канфідэнцыяльнасці асабістых дадзеных – рэд.) – можа быць канкрэтны фінансавы штраф, але таксама адсотак ад абарачэння прадпрыемства. Галоўнае – каб не было толькі папярэджанне, але таксама магчымасць накласці пакаранне на тыя суб’екты, якія не выконваюць патрабаванняў дзяржавы ў галіне барацьбы з дэзінфармацыяй.

Дзяржаўная стратэгія лічбавізацыі павінна апісаць, як Польшча будзе ўкараняць новыя тэхналогіі ў дзяржаўным кіраванні да 2035 года. Дакумент прадугледжвае, што да гэтага часу ўсе дзяржаўныя паслугі будуць даступныя ў інтэрнэце.

IAR/нг