Беларуская Служба

Польская Народная Рэспубліка стаяла на катынскім злачынстве

10.04.2020 16:32
Надзея на тлумачэнні саветаў з Катыня з'явілася ў гісторыі ПНР толькі два разы.
Akta katyńskie przekazane Polsce przez Rosję
Akta katyńskie przekazane Polsce przez RosjęPAP/ Jacek Turczyk

Ці за цэлую гісторыю ПНР польскія камуністы спрабавалі выявіць грамадству праўды пра Катынь? – выданне «Plus minus» запытала ў палітыка і гісторыка Паўла Коваля.

Суразмоўца прыгадаў, што прычынай парвання дыпламатычных сувязей паміж польскім урадам у Лондане і Савецкім Саюзам была якраз катынская справа, якая выйша ў 1943 г. Таму быў пакліканы Камітэт нацыянальнага вызвалення, які потым стаў урадам Польскай Народнай Рэспублікі. Камуністы ведалі, што іх улада збудавана на катынскім злачынстве. (...) А надзея на тлумачэнні саветаў з Катыня з'явілася ў гісторыі ПНР толькі два разы – калі ўлада была ў руках Уладыслава Гамулкі, падчас ягоных перамоваў з Нікітам Чрушчовым, але не атрымалася. Другі раз гэтае пытанне закрануў толькі ў 80-тых гадах Войцех Ярузэльскі.

Чаму другая нагода зʼявілася толькі на схіле ПНР?

- Для Ярузэльскага справа была асабліва балючай. Ён як чалавек, які прайшоў Сібір, ведаў, што ўсё зло ў пасляваеннай Польшчы пачалося з катынскай хлусні. І таму ўжо ў 1985 годзе ў размове з Міхаілам Гарбачовым папрасіў выявіць праўду пра Катынь. Аднак Ярузэльскі яшчэ не быў настолькі магутны ў палітычным сэнсе, каб угаварыць да гэтага Гарбачова. Адзінае, што яму ўдалося, то падпісаць у 1987 годзе пагадненне з СССР аб стварэнні польска-савецкай камісіі гісторыкаў, якая атрымала заданне - даследаваць справу Катыня, але савецкія гісторыка рабілі ўсё, каб гэтым не займацца, – патлумачыў Павел Коваль.

Савецкі Саюз афіцыйна прызнаўся ў здзяйсненні катынскага злачынства толькі 13 красавіка 1990 году. Падчас візіту ў Маскву Войцеха Ярузэльскага, які быў тады ўжо прэзідэнтам Польшчы, Гарбачоў перадаў яму дакументы з савецкіх архіваў і пацвердзіў, што забойствы ўчыніла НКВД.

Павел Коваль лічыць, што найбольшы ўнёсак у вынясенне катынскай справы да публічнага ведама меў кардынал Юзаф Глемп. Падчас візіту ў Савецкі Саюз у 1988 годзе ён здолеў дамагчыся ўсталявання крыжа ў Катыні і ўшанавання памяці ахвяр на гэтым жа месцы.

яс