Міністры замежных спраў Еўразвязу вырашылі, што Аляксандр Лукашэнка будзе ў новым спісе санкцый, паведамілі PAP крыніцы ў ЕЗ. У панядзелак кіраўнікі дыпламатыі ЕЗ узгаднілі ў Люксембургу новы санкцыйны спіс у дачыненні да Беларусі.
Паводле крыніц РАР, у спісе таксама ёсць яшчэ некалькі чалавек. Над спісам пасля прыняцця палітычнага рашэння міністрамі цяпер будзе весціся праца ў працоўных групах у Бруселі. Тады рашэнне будзе дапрацавана юрыдычна.
У выпадку ўзгаднення гэта будзе другі спіс санкцый супраць прадстаўнікоў уладаў Беларусі.
Спіс прадстаўнікоў беларускіх улад, адказных за фальсіфікацыю выбараў і рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў, прыняты ЕЗ раней, уключаў, у прыватнасці, кіраўніка і членаў Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну, яе намесніка і яшчэ 10 членаў гэтай установы, а таксама кіраўніка МУС Юрыя Караева і яго намеснікаў, а таксама камандзіраў спецпадраздзяленняў, у тым ліку АМАП. Усяго спіс утрымлівае 40 імёнаў.
ЕЗ падкрэсліў, што беларускі ЦВК нясе адказнасць за неабгрунтаванае адхіленне некаторых кандыдатаў ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах і за тое, што камісія ўводзіць непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках. Як указваецца ў рэгламенце ЕЗ, ЦВК таксама забяспечыла неаб'ектыўнасць складу выбарчых камісій, якія яна кантралюе.
У спісе асоб, на якіх распаўсюджваюцца абмежаванні, таксама начальнік спецпадраздзялення АМАП Дзмітрый Балаба, камандзір спецыяльнага падраздзялення хуткага рэагавання (СОБР) падпалкоўнік Аляксандр Быкаў, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва МУС, уключаючы начальніка Дэпартамента па турмах і міліцыі.
У пачатку кастрычніка, у першы дзень саміту ЕЗ, лідары супольнасці пераадолелі тупік з нагоды санкцый супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму.
ав