Беларуская Служба

Украінскі праваабаронца: Лукашэнка — ваенны злачынец

17.03.2022 16:03
Барыс Захараў, кіраўнік праектаў Харкаўскай праваабарончай групы, лічыць, што Лукашэнка садзейнічае і ўдзельнічае ў агрэсіі РФ супраць Украіны.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Б.Захараў пра Украіну і Беларусь у кантэксце вайны з РФ.
      ,       . 15  2022 .
Дом у Кіеве пасля абстрэлу расійскімі войскамі, якія атакуюць сталіцу Украіны з тэрыторыі Беларусі. 15 сакавіка 2022 г.EPA/ROMAN PILIPEY

Украінскія ўлады 27 лютага, праз тры дні пасля ўварвання Расіі ва Украіну, звярнуліся ў Міжнародны суд ААН у Гаазе з іскам супраць Расіі. Кіеў абвінавачвае Маскву ў выкарыстанні для агрэсіі выдуманай падставы аб «генацыдзе» жыхароў г. зв. ДНР і ЛНР і ў здзяйсненні акта генацыду супраць жыхароў Украіны. Міжнародны суд ААН 16 сакавіка пастанавіў, што Расія павінна спыніць ваенную аперацыю ва Украіне.

Як вядома, у вайне на баку Расіі ўдзельнічае і рэжым Лукашэнкі. Барыс Захараў, кіраўнік праектаў Харкаўскай праваабарончай групы, які цяпер знаходзіцца пад Кіевам, падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў гэтым кантэксце.

Барыс Захараў:Безумоўна, рэжым Лукашэнкі поўнасцю садзейнічае і ўдзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны. Лукашэнка — таксама ваенны злачынец. Але я раздзяляў бы Лукашэнку і беларускі народ. Лукашэнка — гэта самаабвешчаны дыктатар, які на крыві ўтрымаў дыктатуру, уладу, аддаўшы частку суверэнітэту Расіі, нават большую частку суверэнітэту. Фактычна лукашэнкаўская Беларусь з’яўляецца памагатай рэжыму Пуціна. Але я ўпэўнены, што народ Беларусі выступае супраць вайны. Таму беларускія добраахвотнікі служаць ва ўкраінскай арміі.

Натуральна, ваенныя злачынцы павінны быць пакараны. А рэжым Лукашэнкі павінен пасці, як і рэжым Пуціна. А прынцып непазбежнасці пакарання павінен напаткаць усіх, хто аддаваў злачынныя загады і тых, хто іх выконваў.

Барыс Захараў, вяртаючыся да рашэння Міжнароднага суда ААН, растлумачыў, наколькі міжнародныя прававыя механізмы эфектыўныя ў супрацьдзеянні расійскай агрэсіі.

Барыс Захараў:Мы спрабуем выкарыстоўваць механізмы Міжнароднага суда ААН для прыняцця часовых тэрміновых мер па спыненні агрэсіі, вайны Расіі супраць Украіны. Але зразумела, што па факце гэта нічога не дасць, бо РФ не ўдзельнічае ў гэтым Міжнародным судзе і не збіраецца выконваць ніякія рашэнні гэтага Міжнароднага суда, як і іншых міжнародных судоў.

РФ адкрыта плюе на міжнародныя механізмы і сусветны парадак наогул, на канвенцыі, удзельнікам якіх яна з'яўляецца. Спыніць РФ можна толькі сілай. Ніякія іншыя міжнародныя механізмы — судовыя, прававыя, дыпламатычныя на гэта не здольны.

Аднак Украіна павінна выкарыстоўваць міжнародныя механізмы, бо рана ці позна сіла права акажацца вышэйшай, чым права сілы. Менавіта таму Украіна выступае супраць РФ у Міжнародным судзе ААН, дзе разглядаецца парушэнне канвенцыі аб генацыдзе з боку РФ.

Прыняты рашэнні аб тэрміновых мерах Еўрапейскім судом па правах чалавека.

І я ўпэўнены, што рана ці позна будзе працаваць міжнародны трыбунал па злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах РФ ва Украіне. І, магчыма, будуць створаны спецыяльныя трыбуналы.

Барыс Захараў падкрэслівае, што цяпер вядзецца збор фактаў — злачынстваў РФ ва Украіне.

Барыс Захараў:Па-першае, гэта вядзенне агню па грамадзянскіх аб'ектах, забойствы грамадзянскіх асоб, дзяцей, вядзенне прыцэльнага агню па жылых аб'ектах, па аб'ектах грамадзянскай інфраструктуры. Таксама гэта выкарыстанне жывога шчыта з цывільнага насельніцтва для прыкрыцця ваеннай тэхнікі. Таксама гэта забойствы, пазасудовыя пакаранні, расстрэлы мірнага насельніцтва. Таксама гэта насілле, у т. л. сексуальнае, катаванні да смерці і іншыя злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы.

На жаль, міжнародныя механізмы на гэты момант не здольны спыніць гэтыя злачынствы і вайну. Але міжнароднае права і міжнароднае гуманітарнае права развіваюцца дынамічна. І я думаю, што гэта вайна стане чарговым вельмі сур'ёзным этапам для развіцця міжнароднага гуманітарнага права.

Мы бачым, што механізмы, створаныя пасля Другой сусветнай вайны, цяпер эфектыўна не працуюць. РФ здзяйсняе свае злачынствы будучы членам Савета Бяспекі ААН.

Таму я думаю, што гэта вайна і яе вынікі — а я ўпэўнены ў перамозе ўкраінскага народа над рашысцкімі захопнікамі — прывядзе да змены сусветнага парадку і ўсталявання новых міжнародна-прававых механізмаў, якія дазволяць супрацьдзейнічаць такім актам агрэсіі, такой вайне і такім ваенным злачынствам і злачынствам супраць чалавечнасці.

Цяпер ва ўлад Расіі ёсць жаданне, матыў знішчыць усё ўкраінскае, знішчыць украінства як такое. Такі матыў злачынства — генацыду — Расіі ва Украіне. Чаго няма цяпер, дзякуй Богу, дык гэта маштабаў злачынства — генацыду. Маштабы злачынстваў пуцінскага рэжыму супраць чалавечнасці ва Украіне не дасягаюць маштабаў генацыду, які можа паўплываць на генафонд нашай нацыі.

Дзякуй Богу, яшчэ не была прыменена ні ядзерная тактычная зброя, ні стратэгічная. Былі ўжо прыменены розныя забароненыя ўзбраенні, як вакуумныя і касетныя бомбы, але не была яшчэ прыменена хімічная, бактэрыялагічная, ядзерная зброя. І я спадзяюся, што яна не будзе прыменена. Я спадзяюся, што пуцінскі рэжым проста не дацягне да злачынства генацыду. Але мэту яны такую ​​маюць.

Барыс Захараў, кіраўнік праектаў Харкаўскай праваабарончай групы, пракаментаваў дзеянні Расіі і рэжыму Лукашэнкі ва Украіне.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Даследчыца: Незалежна ад вайны Расіі супраць Украіны сярод польскіх вучоных яшчэ ёсць тыя, хто знаходзіцца пад уплывам расійскай прапаганды

10.03.2022 15:01
Кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта падтрымлівае ўкраінцаў і Украіну.