Беларуская Служба

Польскія еўрадэпутаты выступілі арганізатарамі форуму супрацоўніцтва еўрапейскіх і беларускіх партыяў

06.12.2023 15:33
Анна Фатыга падкрэсліла, што форум з'яўляецца пацвярджэннем падтрымкі Еўрапарламента для дэмакратычнай Беларусі
Анна ФатыгаTwitter/Anna Fotyga

Прадстаўнікі васьмі беларускіх дэмакратычных партый сустрэліся ў Еўрапарламенце з прадстаўнікамі еўрапейскіх палітычных груповак. Арганізатарамі форуму супрацоўніцтва выступілі офісы дэпутатаў чатырох фракцыяў, у тым ліку двое палякаў – Анна Фатыга (Anna Fotyga) ад фракцыі Кансерватараў і Анджэй Галіцкі (Andrzej Halicki) ад Хрысціянскіх дэмакратаў.

Анна Фатыга падкрэсліла, што форум з'яўляецца пацвярджэннем падтрымкі Еўрапарламента для дэмакратычнай Беларусі.

- Мы хочам праз усе магчымыя шляхі падтрымліваць сувязі з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, з беларусамі, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі. Гэта таксама важная падзея для кансалідацыі грамадскасці. Я думаю, што адначасова гэта важны паказчык становішча, якое займаюць еўрапейскія краіны і ў цэлым ЕС.

Еўрадэпутатка Анна Фатыга, якая выступіла ў панэлі, прысвечанай палітвязням, выказала трывогу з нагоды пагаршэння сітуацыі і чарговай хвалі рэпрэсій у Беларусі.

- У выніку той, каго ўжо закранулі шматгадовыя выракі, як, напрыклад Алесь Бяляцкі, падвяргаюцца дадатковым рэпрэсіям, якія абвастраюць умовы адбывання пакарання, заадно накладаюцца новыя абмежаванні за абы-што. Шматлікія інстытуты і арганізацыі паведамляюць аб ціску, таму гэтае пытанне вельмі важнае.

Польскія палітыкі дамагаюцца вызвалення журналіста і дзеяча польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута, які несправядліва асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра драматычную сітуацыю і пагрозу яго жыццю паведамляе ягоная сямʼя.

яс