«Пры гэтым інфармуем, што паветраны транспарт у рэгіёне застаецца даступным», — адзначылі ў МЗС».
У апошнія дні адбылося рэзкае ўзмацненне напружанасці паміж Ізраілем і Хезбалой, якую падтрымлівае Іран і дзейнічае з тэрыторыі Лівана. У суботу, 27 ліпеня, тэрарыстычная «Хезбала» абстраляла ракетамі прымежны горад Мадждал-Шамс, у выніку чаго загінулі 12 дзяцей і падлеткаў — ракета трапіла ў футбольнае поле. У аўторак у адказ ізраільскія сілы ў Бейруце напалі на камандзіра аператыўнага ваеннага крыла Хезбалы Фуада Шукра, які, паводле арміі, нясе «адказнасць за гібель дзяцей у Мадждал-Шамсе і забойства шматлікіх іншых ізраільскіх грамадзянскіх асоб».
У сераду ў Тэгеране быў здзейснены чарговы напад, ахвярай якога стаў кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС Ісмаіл Ханіджэ, які адправіўся з Катара, дзе жыў шмат гадоў, у сталіцу Ірана для прысягі новага прэзідэнта.
У суботу ўлады ЗША і Вялікабрытаніі звярнуліся да сваіх грамадзян з заклікам пакінуць Ліван.
ав