Паўднёвая Карэя разглядае магчымасць адпраўкі войск на дапамогу Украіне. Пра гэта паведамляе расійскі незалежны партал «Медуза» са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ.
Улады ў Сеуле могуць вырашыць пайсці на такі крок у адказ на дзеянні паўночнакарэйскага рэжыму, які ваенна падтрымлівае расійскае ўварванне ва Украіну.
Паводле інфармацыі паўднёвакарэйскай выведкі, рэжым Пхеньяна накіраваў на дапамогу Расіі каля 1500 вайскоўцаў. Сеул мае інфармацыю аб тым, што паўночнакарэйскі рэжым у канчатковым рахунку хоча накіраваць каля 12 тысяч салдат для падтрымкі Масквы.
Таму Паўднёвая Карэя хоча накіраваць на дапамогу Украіне сваіх афіцэраў-выведнікаў, якія будуць аналізаваць тактыку паўночнакарэйскіх войск і дапамагаць дапытваць палонных, калі яны трапяць у палон да ўкраінцаў.
Сеул таксама не выключае паставак зброі ва Украіну. Перш за ўсё, гэта будзе абаронная тэхніка.
ПР/юл