Беларуская Служба

Лукашэнка 25 год не хоча развітацца з савецкім мінулым

10.07.2019 15:30
Беларусь застаецца адзінай краінай на постсавецкай прасторы, дзе не адбывалася рэгулярная змена ўлады пасля распаду СССР.
Аўдыё
  • Аляксандр Лукашэнка пасля абрання на дэмакратычных прэзідэнцкіх выбарах ператварыўся ў нязменнага аднаасобнага кіраўніка.
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaPAP/EPA

Вось ужо 25 год краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка, які пасля абрання на дэмакратычных прэзідэнцкіх выбарах, ператварыўся ў нязменнага аднаасобнага кіраўніка. Якім запомніліся гэтыя 25 год беларусам.
10 ліпеня 1994-га года ў Беларусі адбыўся ІІ тур першых прэзідэнцкіх выбараў. Прэзідэнтам быў абраны Аляксандр Лукашэнка. За Лукашэнку свой голас аддалі 4 241 026 беларусаў або 80% галасоў. Вось ужо 25 год ён застаецца на гэтай пасадзе. Сёння праўда ягоны рэйтынг нашмат ніжэйшы. У 2016-м годзе, калі ў Беларусі яшчэ дзейнічалі незалежныя сацыялагічныя цэнтры, рэйтынг Лукашэнкі быў на ўзроўні 29%. Апошнія гады эканамічная сітуацыя ў краіне не паляпшалася, падставаў для рост рэйтынга няма.
Тым ня менш гэта не перашкаджае беларускаму кіраўніку рыхтавацца да чарговага пераабрання ў наступным 2020-ым годзе. Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што збіраецца мяняць Канстытуцыю. Некаторыя эксперты прагназуюць, што ў Беларусі рыхтуецца манархічны варыянт перадачы ўлады ад бацькі – сыну. У Лукашэнкі тры сыны.
Мы папрасілі ацаніць 25 год Лукашэнкі ля ўлады ў Беларусі ды спрагназаваць, як доўга ён застанецца ля ўлады? Сваім бачаннем падзяліўся палітолаг і кіраўнік Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч