Уручэнне ўзнагароды пройдзе 18 верасня. На ўрачыстасці выступіць Лех Валенса, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі, які ўручыць статутэтку Паўлу Латушку.
Узнагарода салідарнасці ўручалася ў 2014–2015 гадах. Пасля быў перапынак, сёлета ўручэнне ўзнагароды адноўлена.
Працэс выбару пераможцы складаецца з двух этапаў. У ім удзельнічаюць 15 асобаў з розных краін свету, якія прадстаўляюць сваіх кандыдатаў. Сярод намінантаў: лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, цяперашнія і былыя міністры замежных спраў і прызнаныя сусветныя аўтарытэты ў галіне падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека.
ав