Урад Польшчы створыць спецыяльную міжведамасную групу, задачай якой стане барацьба з шэрай зонай у гаспадаркі. Адпаведнае распараджэнне прэм'ер-міністра Дональда Туска неўзабаве будзе вынесена на грамадскае абмеркаванне, — чытаем у выданні Puls Biznesu.
Як паведамляе штодзённка, каардынаваць барацьбу з ухіленнем ад выплаты падаткаў будзе спецыяльная група, якая складзецца з высокапастаўленых чыноўнікаў дзяржаўных устаноў. Аб прызначэнні такой групы паведаміў дырэктар Дэпартамента падаткаў на тавары і паслугі Міністэрства фінансаў Польшчы Томаш Траткевіч.
«Быў вялікі інтарэс з боку ўрада, таксама з боку такіх ведамстваў, як Памежная ахова і паліцыя. Мы хочам рабіць рэальныя дзеянні па барацьбе з шэрай зонай. Вядома, у супрацоўніцтве з прадпрымальнікамі, таму што кожная заканадаўчая ініцыятыва, якая датычыць гэтай групы, павінна быць пракансультаваная менавіта з імі», — заявіў Томаш Траткевіч, якога цытуе Puls Biznesu.
Праца па стварэнні адпаведнага органа з'яўляецца вынікам, у тым ліку, выканання рэкамендацый Міжнароднага валютнага фонду, які раіў Польшчы больш актыўна абмяжоўваць шэрую зону эканомікі. Паводле МВФ, шэрая зона ў Польшчы складае ажно 27% ВУП, і гэты польскі паказчык на 5% вышэйшы за сярэдні па ЕЗ.
«Наша мэта — за некалькі гадоў скараціць шэрую зоны прынамсі да сярэдняга ўзроўню па ЕС, калі казаць у абсалютных лічбах, то 100 мільярдаў злотых павінны стаць бачныя для нашай фіскальнай сістэмы. Гэта істотна павялічыла б даходы дзяржаўнага бюджэту ды Фонду сацыяльнага страхавання. Мэта амбіцыйная, але рэалістычная», — распавёў дырэктар Дэпартамента падаткаў на тавары і паслугі Міністэрства фінансаў Польшчы Томаш Траткевіч.
эж