Кватэр на польскім рынку нерухомасці становіцца ўсё больш. У некаторых гарадах прапанова забудоўшчыкаў вырасла нават на 100% у параўнанні з 2023 г. Цэны за метр таксама падаюць, але сапраўдны распродаж павінен адбыцца ў наступным годзе, — піша Gazeta Wyborcza.
Выданне нагадвае, што паводле апошніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, са студзеня да канца кастрычніка 2024 году забудоўшчыкі атрымалі 170,7 тысячы дазволаў на будаўніцтва шматкватэрны дамоў. Гэта на 29,5% больш, чым летась. Усё гэта наўпрост адбіваецца на цэнах.
Гэта вельмі добрая навіна для кліентаў. Гэта значыць, што прапаноў на рынку будзе больш. Выбіраць ужо ёсць з чаго. Дадзеныя Otodom Analytics паказваюць, што ў кастрычніку 2024 года забудоўшчыкі выставілі на продаж больш кватэр, чым было прададзена. Адначасова прапанова кватэр забудоўшчыкаў на найбуйнейшых рынках (Катавіцы, Кракаў, Лодзь, Познань, Труймясто, Варшава і Уроцлаў) пастаянна расце і ў кастрычніку ўжо перавысіла 53 тыс. аб'яў аб продажы.
Як піша выданне, на парталах Olx і Otodom зараз больш за 227 тысяч аб'яў аб продажы кватэр, як на другасным, так і на першасным рынку. Гэта на 68 тыс. больш, чым летась і на 34 тыс. больш, чым паўгода таму.
Шырокі выбар кватэр азначае лепшую пазіцыю пакупніка на рынку.
эж