У першай палове 2019 года супрацоўнікі Вармінска-Мазурскага аддзелу памежнай службы затрымалі нелегальных тавараў на амаль 7 мільёнаў злотых (больш за 1 мільён 643 тысячы еўра). У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года кантрабанда вырасла на 16%.
Сярод канфіскаваных тавараў дамінаваў нелегальны тытунь - больш за 8 тон. На польска-расійскай мяжы памежнікі канфіскавалі кантрабандных цыгарэт на агульную суму 1 мільёна 800 тысяч злотых (амаль 422,5 тысячы еўра). Затрыманыя былі таксама транспартныя сродкі, наркотыкі, алкаголь і паліва.
Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў і Нацыянальнай падатковай адміністрацыі, у Польшчы скарачаецца
незаконны рынак кантрабанды цыгарэт.
Паводле дадзеных Еўрасаюза, у цяперашні час у Польшчы больш за 10% тытунёвых вырабаў паходзяць з кантрабанды і незаконнай вытворчасці. Яшчэ некалькі гадоў таму гэта было больш за 20%.
Business Centre Club разам з Нацыянальнай падатковай адміністрацыяй запусцілі некалькі дзён таму сацыяльную кампанію, якая павінна дазволіць грамадзянам зразумець, што купляючы цыгарэты з незаконных крыніцы яны фінансуюць злачынныя групы.
аз