У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве Анджэй Дуда ўручыў дзевяці афіцэрам генеральскія пагоны. На ўрачыстасці прысутнічалі міністра нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак, прадстаўнікі Сейму і Сенату і таксама капеланы польскага войска.
Падчас уручэння генеральскіх пагонаў прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што гэта важная хвіліна не толькі для жаўнераў, але для ўсёй Польшчы:
-Мне хочацца, каб панове ўжо як генералы, бралі прыклад у тых польскіх генералаў, якія неслі адказнасць за Рэч Паспалітую. Каб вам былі зорам тыя генералы, якія падрыхтоўвалі пераможнае Велікапольскае паўстанне, якія кіравалі Сілезскімі паўстаннямі.
Звання генерал-палкоўніка атрымалі: Раймунд Анджэйчак – Кіраўнік Генштаба Польскага войска і Яраслаў Міка – Генеральны камандуючы відаў Узброеных Сілаў. Павышэння да звання генерал-маёра атрымалі: Робэрт Гломб – Камандуючы Варшаўскім гарнізонам, Яцэк Пшчола – Інспектар Ваенна-паветраныя сілаў, Дар’юш Рычкоўскі – Шэф Інспекцыі падтрымкі Узброеных сілаў.
Да чыну брыгаднага генрала былі павышаныя: Славамір Дудчак – камандуючы 12-й Механізаванай брыгады, Дар’юш Кшывдзіньскі – камандуючы 3-й Радыётэхнічнай брыгады, Войцех Озга – Кіраўнік аперацыйнага ўзроўню па пытаннях супрацы з НАТА, намеснік Польскага прадстаўніцтва пры Ваенных камітэнтах НАТА і ЕЗ і таксама брыгадным генералам стаў Артур Пікань – камандуючы 10-й Бранятанкавай кавалерыі.
IAR/эж