Беларуская Служба

Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў Курапатах

31.10.2024 14:29
Дыпламаты з краін ЕС напярэдадні Дзядоў наведалі Курапаты, каб аддаць даніну памяці ахвярам палітычных рэпрэсій.
Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў КурапатахФота: facebook.com/EUinBelarus

«Беларусы адзначаюць Дзяды, дзень памяці продкаў. Як і кожны год, дыпламаты, што працуюць у Беларусі, наведалі Мемарыял Курапаты пад Мінскам, каб ушанаваць памяць ахвяр масавых забойстваў людзей сталінскім рэжымам. Народны мемарыял Курапаты — сведчанне нястомнай працы многіх беларусаў, якія на працягу дзесяцігоддзяў клапоцяцца пра абарону годнасці ахвяр і нацыянальную гістарычную памяць.

Дыпламаты краін ЕС, а таксама Вялікабрытаніі ды Швейцарыі, ушанавалі памяць ахвяр рэпрэсій і ўсклалі кветкі да помніка, адкрытага ў 2018 годзе», — гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.


Дыпламаты з краін ЕС і Вялікабрытаніі ўсклала кветкі да мемарыялу ў Курапатах / facebook.com/EUinBelarus Дыпламаты з краін ЕС і Вялікабрытаніі ўсклала кветкі да мемарыялу ў Курапатах / facebook.com/EUinBelarus

вх