Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі ў звароце да ўкраінскага народа: «Мы нікому нічога не павінны»

22.02.2022 08:30
«Прызнанне Расіяй г.зв Данецкай і Луганскай народных рэспублік зʼяўляецца парушэннем суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ўкраінскай дзяржавы».
Уладзімір Зяленскі.

У апублікаваным звароце да ўкраінскага народа Зяленскі падкрэсліў, што яго краіна разлічвае на палітычнае і дыпламатычнае ўрэгуляванне сітуацыі.

Ён паведаміў, што Кіеў запытвае аб правядзенні пасяджэння Савета бяспекі ААН, пасяджэння АБСЕ і саміту нармандскага фармату, у які ўваходзяць Францыя, Германія, Украіна і Расія.

- Прызнанне Расіяй самаабвешчаных рэспублік можа азначаць аднабаковы выхад Масквы з мінскіх пагадненняў па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе, – дадаў ён. – Прызнанне незалежнасці г.зв ДНР і ЛНР таксама могуць сведчыць аб тым, што рашэнні «нармандскай чацвёркі» ігнаруюцца.

«Гэта падрывае мірныя намаганні і разбурае перамоўныя фарматы», – сказаў Зяленскі ў звароце да ўкраінскага народа.

Ён таксама заявіў, што Расія «легалізуе свае войскі, якія фактычна знаходзяцца ў акупаваных раёнах Данбаса з 2014 году».

ав