Цяпер новыя правілы разгледзіць Сенат. Калі яны ўступяць у сілу, то ў 2025 годзе работнікі будуць мець 14 устаноўленых законам выходных дзён (апрача традыцыйных суботы і нядзелі), на якія прыпадаюць дзяржаўныя або рэлігійныя святы.
У наступным годзе на Каляды з улікам святочных дзён можна будзе запланаваць адпачынак у суме на два тыдні.
Таксама доўгія выходныя можна будзе запланаваць (з улікам афіцыйных святочных дзён) у маі, чэрвені, лістападзе.
Паводле PAP/вх