«Orlen» чакае, што займее аўстрыйскія станцыі Turmöl у пачатку новага года. Еўракамісія дала згоду на здзелку.
Гэта будзе сёмы замежны рынак, на якім будзе прысутнічаць «Orlen Group».
У Аўстрыі, акрамя сеткі АЗС, кампанія таксама возьме пад кантроль сетку станцый для зарадкі электрамабіляў і бізнес з аўтапаркавымі картамі.
У пачатку кастрычніка «Orlen» атрымаў згоду Еўракамісіі на набыццё 266 заправачных станцыяў у Аўстрыі.
Паводле стратэгіі «Orlen Group», да 2030 году сетка АЗС кампаніі будзе складацца з трох з паловай тысяч пунктаў, з якіх 45 працэнтаў будуць знаходзіцца за межамі Польшчы.
яс