У эфіры Polskie Radio 24 Марцін Вроньскі, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтру падтрымкі сельскай гаспадаркі, падкрэсліў, што публікацыя гэтага спісу дазволіць фермерам і іншым суб’ектам самастойна вырашаць, у каго купляць збожжа.
- Фермеры маюць права ведаць, хто завозіў збожжа з Украіны, таму што многія прадпрыемствы, якія прадаюць фермерам сыравіну для раслінаводства або камбікорм, таксама купляюць збожжа з Украіны. Можна праверыць, ці варта набываць сродкі аховы раслін, угнаенні і насенне ў дадзенай арганізацыі, якая такім чынам дэстабілізавала ўнутраны польскі рынак збожжа, – сказаў Марцін Вроньскі.
Міністр сельскай гаспадаркі Ганна Гембіцкая папрасіла Нацыянальную падатковую адміністрацыю прадаставіць спіс імпарцёраў украінскага збожжа.
«Калі апублікаваць спіс немагчыма, я прапаную законапраект, які дазваляе зняць фіскальную таямніцу ў сітуацыях, апраўданых грамадскімі інтарэсамі», сказала міністр сельскай гаспадаркі.
- Мы папрасілі дзве юрыдычныя кансультацыі, у якіх гаворыцца, як мы можам апублікаваць спіс, каб не парушаць законаў. Мы можам даць да публічнага ведама спіс, у якім не будуць пазначацца від збожжавых і аб'ёмы імпарту. На гэты спіс вельмі чакалі польскія фермеры.
Аграрыі ўжо раней патрабавалі публікацыі спісаў імпарцёраў, што было звязана з празмерным імпартам збожжа з Украіны. Большасць збожжа, якое павінна было ісці транзітам праз Польшчу, заставалася на польскім рынку.
яс