Беларуская Служба

Міністэрства замежных спраў Польшчы зноў перасцерагае ад паездак у Ліван

04.08.2024 13:11
У міністэрстве дадалі, што калі жыццёвая сітуацыя не патрабуе абсалютнай неабходнасці заставацца ў Ліване, пажадана пакінуць рэгіён, які знаходзіцца пад пагрозай.
,           ,
Снарады, выпушчаныя з ізраільскай сістэмы супрацьпаветранай абароны "Жалезны купал" для перахопу ракет, выпушчаных з паўднёвага ЛіванаEPA/ATEF SAFADI Dostawca: PAP/EPA.

«Пры гэтым інфармуем, што паветраны транспарт у рэгіёне застаецца даступным», — адзначылі ў МЗС».

У апошнія дні адбылося рэзкае ўзмацненне напружанасці паміж Ізраілем і Хезбалой, якую падтрымлівае Іран і дзейнічае з тэрыторыі Лівана. У суботу, 27 ліпеня, тэрарыстычная «Хезбала» абстраляла ракетамі прымежны горад Мадждал-Шамс, у выніку чаго загінулі 12 дзяцей і падлеткаў — ракета трапіла ў футбольнае поле. У аўторак у адказ ізраільскія сілы ў Бейруце напалі на камандзіра аператыўнага ваеннага крыла Хезбалы Фуада Шукра, які, паводле арміі, нясе «адказнасць за гібель дзяцей у Мадждал-Шамсе і забойства шматлікіх іншых ізраільскіх грамадзянскіх асоб».

У сераду ў Тэгеране быў здзейснены чарговы напад, ахвярай якога стаў кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС Ісмаіл Ханіджэ, які адправіўся з Катара, дзе жыў шмат гадоў, у сталіцу Ірана для прысягі новага прэзідэнта.

У суботу ўлады ЗША і Вялікабрытаніі звярнуліся да сваіх грамадзян з заклікам пакінуць Ліван.

ав