Беларуская Служба

Былы дыктатар Сірыі загінуў? Ёсць інфармацыя аб тым, што яго самалёт разбіўся

08.12.2024 11:13
«Іл-76 знік з радараў пад Хомсам, дзе быў зафіксаваны магутны выбух. Самалёт пачаў імкліва зніжацца, перш чым знік з радараў».
 .         . .
Архіўны здымак. Зрынуты прэзідэнт Сірыі Башар Асад на сустрэчы з У. Пуціным. Фота: By Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=44378503

Невядомы лёс сірыйскага дыктатара Башара Асада, які, паводле мясцовых крыніц, каля поўначы пакінуў Дамаск, вылецеўшы на самалёце ў невядомым кірунку. Прэм'ер-міністр Махамад Газі аль-Джалалі заявіў, што яго апошні кантакт з Асадам быў мінулай ноччу, як і яго апошні кантакт з міністрам абароны. Месцазнаходжанне былых кіраўнікоў Сірыі на дадзены момант невядомае.

Ёсць звесткі, што Башар Асад прыляцеў у Расію, якая здаўна падтрымлівала яго рэжым.

Таксама ў сірыйскіх сацыяльных сетках з'явілася не пацверджаная інфармацыя аб катастрофе самалёта расійскай вытворчасці Іл-76 з Асадам на борце. Ёсць звесткі, што машыну збілі каля горада Хомс.

Егіпецкі журналіст і пісьменнік Халед Махмуэд напісаў на сайце X, што самалёт раптоўна знізіў палёт, а потым знік з радараў. Ён прыклаў запіс з Fligtradar, які адсочвае палёты самалётаў.

Сайт Еўрамайдана таксама паведаміў, што, верагодна, разбіўся самалёт, на борце якога знаходзіўся Асад. «Іл-76 знік з радараў пад Хомсам, дзе быў зафіксаваны магутны выбух. Самалёт пачаў імкліва зніжацца, перш чым знік з радараў», — напісана ў Telegram.

IAR/нг

У Сірыі паўстанцы заявілі аб захопе сталіцы краіны. Дыктатар збег з Дамаска

08.12.2024 08:23
Прэм'ер-міністр раней заяўляў, што гатовы супрацоўнічаць з любым лідарам, якога абярэ народ.