Беларуская Служба

Польскія жывапісцы ўдзельнічаюць у пленэры на грэчаскім востраве

14.08.2019 14:11
У мастацкім пленэры на востраве Сірас удзельнічаюць як вядомыя жывапісцы, так і мастакі-аматары.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Photo:bodobe/pixabay.com/CC0 Public Domain

На грэчаскім востраве Сірас працягваецца пленэр для польскіх мастакоў. Мерапрыемства праходзіць раз у два гады, а яго арганізатарам з'яўляецца езуіт Станіслаў Глаз (Stanisław Głaz). У пленэры ўдзельнічаюць як вядомыя жывапісцы, так і мастакі-пачаткоўцы. Першае гэткае мерапрыемства адбылося амаль 30 гадоў таму.

Малгажата Зофія Мацьковяк (Małgorzata Zofia Maćkowiak), якая ў пленэры ўдзельнічае ўжо трэці раз, кажа пра ўнікальны характар падзеі.

За трыццаць гадоў у майстэрнях удзельнічалі каля 300 мастакоў з усяе Польшчы. Некаторыя з іх увекавечылі гэтае месца ў сваіх працах”.

Пленэр праходзіць у мястэчку Пасідонія, у гістарычнай рэзідэнцыі, якая належыць каталіцкаму касцёлу.

У гэтым годзе ў двух турах прымуць удзел больш за 50 жывапісцаў. Пазней у Польшчы будзе арганізаваная выстава працаў удзельнікаў пленэру.

аз