Зміцер Тодар Вайцюшкевіч – перш за ўсё вядомы сольны артыст. Ён часта выступае таксама з WZ-Аркестрам. Аднак варта памятаць, што сваю музычную кар’еру выканаўца пачынаў у фолк-гуртах Палац і Крыві. На Беласточчыне Тодар запісаў супольную праграму «Што на сэрцы» таксама з фолк-гуртом «Чэрэмшына». У гэтым годзе, дарэчы, Тодара з гэтым гуртом можна было паслухаць на некалькіх канцэртах у Польшчы. Апошні з іх адбыўся ў мінулую суботу ў Белавежы падчас экалагічнага фестывалю.
Са Змітром Тодарам Вайцюшкевічам пра ягонае супрацоўніцтва з гуртом «Чэрэмшына» з Падляшша размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыё-файл
З. Вайцюшкевіч і гурт "Чэрэмшына"