У Варшаве будуецца царква, архітэктурным узорам якой з’яўляецца стамбульскі Сафійскі сабор, паведамляе партал wp.pl. Актуальна закончыўся чарговы этап будаўніцтва: узведзеныя сцены і купалы, на купалах знаходзяцца крыжы. Царква будуецца ў раёне Урсынаў на зямельным участку, які Польская аўтакефальная праваслаўная царква атрымала бясплатна ад гарадскіх улад. Дарэчы, галоўныя архітэктар праекту Анджэй Маркоўскі на тыдзень паехаў у Стамбул, дзе на месцы знаёміўся з архітэктурнымі асаблівасцямі Сафійскага сабора.
Плошча храма – больш за 1 тыс. квадратных метраў, а вышыня – больш за 21 метр. Званіца будзе мець 10 званоў. Цяпер пачаліся ўнутраныя работы ў царкве. Заказчыкам храма выступае варшаўскі праваслаўны Прыход святой Сафіі Прамудрасці Божай. Храм у раёне Урсынаў з’яўляецца першай варшаўскай царквой, якая будуецца ў польскай сталіцы з моманту атрымання Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе.
вс