Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

18.06.2020 15:26
Паслухайце песню прадстаўніка шоу-бізнесу, які выклікае вялізныя эмоцыі, як негатыўныя, так і пазітыўныя.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёння я распавяду пра цікавую асобу польскага шоу-бізнесу, якая выклікае вялізныя эмоцыі, як негатыўныя, так і пазітыўныя. Цяжка адносна гэтага чалавека быць цалкам абыякавым, паколькі такіх яркіх людзей не так шмат на свеце. Гаворка ідзе пра Міхала Вісьнеўскага, чалавека сотні прафесій. Ён не толькі музыкант, але таксама аўтар тэкстаў, актор, прадпрымальнік, філантроп, тэлевядучы, а ў маладосці выконваў яшчэ іншыя прафесіі.

Нарадзіўся Міхал Вісьнеўскі ў 1972 годзе ў Лодзі, яго бацька быў мастаком. І пры гэтым, і маці, і бацька былі алкаголікамі. Пасля разводу бацькоў пераехаў жыць да бабулі, а калі тая памерла, трапіў у дзіцячы дом, а пазней жыў у розных прыёмных сем’ях. Сустрэўся з бацькам шмат гадоў пазней, у 1986 годзе, а праз дзень бацька здзейсніў самагубства. Будучы падлеткам, пераехаў жыць у Германію, дзе пражывала яго маці, там хадзіў у школу, але праз год вярнуўся ў Польшчу, бо пасварыўся з маці. Вучыўся ў будаўнічым вучылішчы, працаваў у оптавым складзе цыбулі, быў манцёрам, заснаваў уласнае бюро перакладаў, і ўрэшце зладзіў музычны гурт. А перад гуртом быў першы ў Польшчы музычны клуб караоке, у якім пазнаёміўся з вакалісткай Магдай Пакорай, з якой разам заснавалі гурт «Іх трое». У гурце шмат разоў мяняліся вакалісткі, відаць, супрацоўніцтва з Міхалам Вісьнеўскім удаецца далёка не ўсім. Гурт выдаў 9 кампакт-дыскаў.

Аднак дзейнасць у адной групе – гэта для такога актыўнага чалавека, як Міхал Вісьнеўскі, надта мала. Паралельна з працай у «Іх трое» ён заснаваў іншы калектыў, які назваў «Спооко», а ў 2004 годзе заснаваў яшчэ адну групу – Red Head, а таксама пры гэтым развіваў сольную кар’еру.

Дзіву даешся, як у Міхала на ўсё хапае часу. Ён яшчэ грае ў кінафільмах. Праўда, хутчэй не галоўныя ролі, а эпізадычныя. Быў галоўным героем, а пазней адным з вядучых тэлешоў «Я такі, які ёсць» (Jestem jaki jestem). За рэалізацыю першага выдання тэлешоў ён атрымаў ганарар у памеры аднаго мільёна долараў.

Аднак, бадай, не менш цікавыя, чым эстрадная ды акторская творчасць Вісьнеўскага, яго шматлікія скандалы ды судовыя працэсы. Яго, у прыватнасці, абвінаваціла ў цялесных пашкоджаннях адна з наведвальніц канцэрту «Іх трое», калі Вісьнеўскі скочыў са сцэны ў публіку і нанёс цялесныя пашкоджанні дадзенай жанчыне. Былі таксама іншыя абвінавачанні, як у бок самога музыканта, так і з яго боку.

І пераходзім ужо да песні. Называецца кампазіцыя «Разам, аднак асобна». Гурт «Іх трое».  "Razem, a jednak osobno".

Nie patrząc na mnie, trzymasz dłoń,

Przeczuwam, czego możesz chcieć,

Tym razem to – przypuszczam -

Będą słowa te...

- Nie kochasz mnie...

- Nie kocham cię.

 

Za dużo stało się – sam wiesz,

Za wiele zapomniałam dni,

Nieprzemyślanych słów i chwil

Tak wiele jest.

- Ja to nie ty.

- Ty to nie my.

 

Ref.:

Jak zatrzymany w biegu wiatr,

Jak niebo wśród nocy bez gwiazd,

Jak liść bez wody – tak ty

Beze mnie nie znaczysz już nic.

 

Sama dla siebie jesteś tym,

Kim ja dla ciebie chciałem być,

Znikąd donikąd wciąż przeganiasz moje sny

- ja to nie ty.

- Ty to nie my.

 

Ściskam w swej dłoni twoją dłoń,

Pamiętam, jak budziła mnie

I wieczorami kładła spać,

A teraz cóż...

- Nie kochasz mnie...

- Nie kocham cię.

 

Być może jeszcze kiedyś odnajdziemy się...

Wiesz co, chyba sam w to nie wierzysz...

Не гледзячы на мяне, ты трымаеш далонь. Я прадчуваю, што ты можаш хацець. На гэты раз, я думаю, будуць гэтыя словы: «Ты не кахаеш мяне... Не кахаю цябе».

Надта шмат адбылося, ты сам ведаеш, надта шмат я забыла дзён, непрадуманых слоў і хвілін. Так шмат. «Я – гэта не ты. Гэта не мы».

Як затрыманы на хаду вецер, як неба сярод ночы без зорак. Як ліст без вады – так ты без мяне не значыш ужо нічога.

Ты сама для сябе з’яўляешся тым, чым для цябе я хацеў быць. З ніадкуль у ніадкуль ты пастаянна праганяеш мае сны. «Я – гэта не ты, гэта не мы».

Я сціскаю ў сваёй далоні тваю далонь. Я памятаю, як яна прабуджала мяне. І вечарамі клала спаць. А цяпер што ж... «Не кахаеш мяне. Не кахаю цябе». Магчыма, яшчэ калісьці мы знойдзем адзін аднаго. «Ведаеш, ты, бадай, сам у гэта не верыш».

Za dużo stało się – надта шмат ужо здарылася, за многа, каб была магчымасць наладзіць яшчэ добрыя адносіны. Па-беларуску таксама можна сказаць за мала, за шмат, або надта мала, надта шмат, надта многа. На польскай мове ў дадзеным значэнні ўжываецца выраз za – za dużo, za mało, za daleko poszliśmy, za szybko zaczął to robić (за мала, за шмат, надта далёка мы зайшлі, ён надта хутка пачаў гэта рабіць) і г.д., і магчымае выкарыстанне слова zbyt (надта).

Tym razem – на гэты раз. Словазлучэнне падобнае і на беларускай, і на польскай мовах, але ёсць адзін нюанс – палякі ў Польшчы не сказалі б na ten raz, як здараецца казаць беларускім палякам, па аналогіі з беларускім на гэты раз і з рускім «на этот раз».

Jak zatrzymany w biegi wiatr – як затрыманы на хаду вецер. Тут чарговае словазлучэнне, якое і падобнае на беларускі аналаг, і крыху адрозніваецца ад яго. Канешне, беларус зразумее, што значыць w biegu – падчас хуткага руху, калі нехта бяжыць, а яго затрымліваюць.

Wśród nocy – сярод ночы. Аднолькавае значэнне як wśród мае слова pośród.

Odnajdziemy się – мы сябе знойдзем, мы знойдзем адзін аднаго.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы