Беларуская Служба

Выставa «Беларусь: Марш свабоды»: сем эмацыйных аповедаў пра пратэсты

03.03.2021 12:58
Яе можна будзе ўбачыць у галерэі Нацыянальнага культурнага цэнтра Kordegarda ў Варшаве з 4 па 25 сакавіка гэтага года.
Аўдыё

Сем фатографаў, сем эмацыйных, асабістых аповедаў пра пратэсты ў Беларусі прадстаўленыя на выставе «Беларусь: Марш свабоды». Яе можна будзе ўбачыць у галерэі Нацыянальнага культурнага цэнтра Kordegarda ў Варшаве з 4 па 25 сакавіка гэтага года.

Фотавыстава дакументуе падзеі апошніх месяцаў з пункту гледжання беларускіх фатографаў: Дар'і Буракінай, Надзі Бужан, Андрэя Лянкевіча, Лесі Пчолкі, Вольгі Шукайлы, Юліі Шаблоўскай і Аляксандра Васюковіча. Аўтары фотаздымкаў апынуліся ў цяжкай, невідавочнай ролі журналіста і грамадзяніна – гаворыць куратарка выставы Яанна Кіноўска.

-Яны паказваюць, як выглядае штодзённасць на вуліцах, як выглядае страх, як выглядае ўлада, супраць якой збунтаваліся беларусы. Акрамя здымкаў, у кожнага з аўтараў мы папрасілі, каб яны расказалі, як сябе адчуваюць, калі працуюць, з чым змагаюцца. Што яны пабачылі ў вачах людзей, якія паказаныя на здымках.

Арганізатарам выставы з’яўляецца бюро Еўрапейскага парламенту ў Польшчы. Ідэя паявілася пасля таго, як у снежні 2020 году ўзнагароду імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі атрымала дэмакратычная апазіцыі ў Беларусі, гаворыць куратарка:

-Пры дапамозе выставы мы хацелі аддаць даніну павагі, сказаць беларусам: мы бачым, што ў іх адбываецца, што мы цэлым сэрцам з імі. І, здаецца, мы ўсе маем надзею на тое, што марш да свабоды будзе эфектыўным.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра культуры прафесар Рафал Вішнеўскі дадае, што ўстанова, якой ён кіруе, ужо шмат гадоў актыўна працуе над дыялогам польскай культуры з культурамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, падтрымліваючы мастакоў з суседніх краін, у тым ліку з Беларусі, якія зʼяўляюцца цыклічнымі гасцямі мерапрыемстваў і стыпендыі праграмы міністра культуры Gaude Polonia, якой кіруе цэнтр.

ав


. .
Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры