Месяц май у Каталіцкім касцёле – асаблівы час, прысвечаны Божай Маці. Гэта час адмысловага набажэнства ў гонар Марыі – гэтак званае маёва.
Гэта адно з нешматлікіх набажэнстваў, якія прыжыліся сярод вернікаў і адпраўляюцца ў вёсках, таксама гарадах не толькі ў касцёлах, але і каля прыдарожных крыжоў і каплічак, без удзелу святара. Адначасова гэта форма набожнасці, якую вельмі папулярызуе і да якой заахвочвае духавенства. Май у касцёле з’яўляецца месяцам асаблівага культу Маці Божай. Гэтая традыцыя асабліва прысутная ў польскім касцёле, але таксама і ў заходняй Беларусі.
Там, дзе да касцёла ці парафіяльнай капліцы было далёка, распаўсюдзіўся звычай арганізавання спеваў каля крыжоў і каплічак менавіта ў маі. Вытокі маёвых набажэнстваў сягаюць Ватыкану ў 18 стагоддзі – расказвае Яцэк Яцкоўскі з Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук.
-Першыя сведчанні пра травень, як месяц, прысвечаны Маці Божай, паходзяць з канца XVI стагоддзя. У сваю чаргу маёвае набажэнства, айчынай якога, хутчэй за ўсё, была Італія, на пераломе XVIII і XIX стагоддзя распаўсюдзілася ў краінах Еўропы, між іншым, у Іспаніі, Францыі, Германіі і Аўстрыі. У сваю чаргу ў польскай марыйнай набожнасці маёвае набажэнства займае асаблівае месца.
У еўрапейскім вымярэнні развіццю марыйнага культу спадарожнічала выданне розных трактатаў, якія перакладаліся на розныя мовы. Практыка мая, як месяца Марыі ў сённяшнім разуменні, усталявалася ўжо ў XVIII стагоддзі. У 1815 годзе Папы рымскі Пій 7 зацвердзіў маёвае набажэнства фармальна і надзяліў яго рознымі адпустамі.
У нашай частцы Еўропы асаблівая папулярнасць маёвага прыпадае на першую палову XIX стагоддзя. Яцэк Яцкоўскі кажа, што найбольш актыўным у распаўсюдзе гэтай традыцыі былі манахі езуіты. На пачатку асаблівым чынам гэтая форма набожнасці была скіраваная да моладзі.
-Ідэя культу Марыі ў маі на самым пачатку мела аспект выхаваўчы, была скіраваная да моладзі. Напрыклад, у Тарнопалі ў 1827 годзе для вучняў гімназіі звычай увёў айцец Францішак Ксавэры Асум, а ў Старой Всі, дзе знаходзяцца старыя езуіцкія касцёл і манастыр, ёсць запісаныя сведчанні, што набажэнства адпраўлялі з 1836 году, у Львове – 1837 году. Першае маёвае набажэнства ў Кракаве адбылося ў касцёле святога Пятра, а ў Марыяцкім касцёле яго адпраўлялі з 1856 году. У Варшаве ў касцёле Святога Крыжа яно паяўляецца ў 1852 годзе. Што цікава, праз дзесяць гадоў касцёльныя ўлады рэкамендуюць адпраўляць маёвае набажэнства ва ўсіх храмах варшаўскай дыяцэзіі.
ХІХ стагоддзе – гэта перыяд існавання набажэнства ў храмах, часамі ў навучальных установах. Але ўжо ў другой палове ХІХ стагоддзя львоўскі арцыбіскуп заўважае, што толькі ў вёсках і мястэчках маёвае набажэнства распаўсюдзілася недастаткова. Паяўляецца рэкамендацыя, каб набажэнства паявілася паўсюль. І тут наступае пераход да народнага характару маёвага набажэнства.
Яцэк Яцкоўскі тлумачыць розніцу:
-У касцёлах маёвае адбываецца разам з усімі літургічнымі цырымоніямі. Звычайна, яно спалучана са Святой імшой. Адбываецца выстаўлення Святога Сакрамэнту, прысутнічае святар. І ў гэтым заключаецца самая галоўная розніцы набажэнства ў храме і яго народнай формы.
Асноўным пунктам набажэнства з’яўляецца малітва Літаніяй да Найсвяцейшай Дзевы Марыі, або Ларэтанская літанія. У народнай форме ёй спадарожнічаюць спевы. Варта дадаць, што ў народнай традыцыі пераважна ўсё набажэнства праходзіць у спяванай форме.
ав