Беларуская Служба

У Варшаве працуе выстава пра жанчын у апазіцыі 80-х гадоў

10.06.2021 08:11
Экспазіцыя сярод іншага ўключае ў сябе фотаздымкі жанчын падчас галадоўкі ў 1981 году.
.
.Афіша выставы

У Варшаве ў скверы імя кс. Яна Твардоўскага ў Старым горадзе працуе выстава пад адкрытым небам «Мяцежныя 2.0. Жанчыны ў апазіцыі 1980-х», падрыхтаваная Домам гістарычнай сустрэчы. Гэта працяг леташняй выставы «Мяцежныя 1976-1989».

Куратар выставы Агнешка Гжыбэк з Фонду на карысць роўнасці і вызвалення STER гаворыць, што выстава паказвае, як жанчыны дзейнічалі ў апазіцыі:

-Гэта панарамная выстава. Гэта значыць, што мы не засяроджваемся на канкрэтных гераінях, хоць называем канкрэтныя імёны, але паказваем розныя аспекты апазіцыйнай дзейнасці жанчын. Таксама мы паказваем, што «Салідарнасць» – гэта не былі толькі Варшава, Гданьск ці Уроцлаў, але гэта былі і іншыя месцы – Ломжа, Валбжых, Ольштын, гарады Сілезіі.

Анна Бжэзіньска з Дома гістарычнай сустрэчы шукала ў архівах фотаздымкі жанчын, якія ілюструюць іх апазіцыйную дзейнасць. Яна кажа, гэта была нялёгкая задача, бо такіх фотаздымкаў не так шмат:

-Жанчыны не кідаліся ў вочы так, як мужчыны. Гэта быў вельмі складаны час і жанчыны, звычайна, паводзяць сябе значна больш асцярожна. Яны ўмелі маскіравацца. Яны правозілі нелегальныя выданні, напрыклад, у дзіцячых вазках.

Экспазіцыя сярод іншага ўключае ў сябе фотаздымкі жанчын падчас галадоўкі ў 1981 г., інтэрнаваных жанчын, якія стварылі «Салідарнасць» фермераў альбо юрыстаў, якія абаранялі апазіцыю, за што былі зняволены і пазбаўлены права займацца практыкай.

Выстава будзе даступная да 25 чэрвеня.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Калекцыя пласцінак Польскага радыё трапіла ў прэстыжны спіс ЮНЕСКА

10.06.2021 14:04
Рашэнне ўнесці запісы ў Нацыянальны спіс ЮНЕСКА азначае ацэнку важнасці Польскага радыё ў стварэнні супольнасці і гістарычнай памяці.

Пасля пандэмічнага аднагадовага перапынку вяртаецца Фестываль Польскага радыё Шапэн

09.06.2021 12:29
Пройдуць шэсць канцэртаў, пачас якіх музыка Фрыдэрыка Шапэна прагучыць у кантэксце твораў іншых артыстаў.