Дырэктар Польскага радыё Шапэн Марцін Гмыс кажа, што ў гэтым годзе асаблівы акцэнт будзе зроблены на творчасці двух кампазітараў: Уладзіслава Жэленьскага і Ігнацыя Яна Падэрэўскага.
-Гэта мае сувязь з круглымі гадавінамі смерці гэтых вялікіх кампазітараў. Уладзіслаў Жэленьскі сышоў з жыцця роўна 100 гадоў таму, Ігнацы Ян Падарэўскі – 80. Абодва актыўна папулярызавалі творчасць Фрыдэрыка Шапэна. Падарэўскі найбольш актыўна з усіх выконваў музыку нашага самага вялікага кампазітара. У сувязі з гэтым мы будуем нашу праграму на Шапэне, але з вельмі моцнай прысутнасцю музыкі Жэленьскага і Падарэўскага.
Падчас фіналу – 13 чэрвеня – выступяць піяніст Павел Вакарэцы і віяланчэліст Марцін Здуняк. Перад кожным канцэртам будуць праходзіць кароткія лекцыі, якія прадстаўляюць розныя аспекты прапанаванага рэпертуара.
ав