Беларуская Служба

Тры дні ў вантробах кіта

02.10.2021 10:11
Столькі часу працягваўся перформанс беларускага мастака Міхаіла Гуліна ў Любліне.
Міхаіл Гулінhttps://www.facebook.com/MikhailGulinart/photos/a.473935139451440/473935156118105/

Тры дні ў вантробах кіта, столькі часу працягваўся перформанс беларускага мастака Міхаіла Гуліна ў Любліне, паведамляе «Gazeta Wyborcza».

Гулін тры дні знаходзіўся ў спецыяльна створанай інсталяцыі, якая нагадвае вантробы кіта. Праца натхнёная біблейскай прыпавесцю пра Ёну, але яе сімволіка таксама сыходзіць у ізаляцыю ў Беларусі і чалавечую адзіноту падчас пандэміі. Перформанс з'яўляецца часткай фестывалю «Otwarte Miasto / Адкрыты горад» у Любліне.

- У мяне ўзнікла ідэя стварыць такі твор у 2017 годзе. Праз два гады я прапанаваў яго ў беларускі павільён на Венецыянскае біенале. Але гэтая прапанова не прайшла, – успамінае Міхаіл Гулін.

Згодна з Бібліяй, Бог сказаў Ёну паехаць у Ніневію – ворага ізраільцян – і заклікаць жыхароў адмовіцца ад бязбожнасці. Аднак Ёна паспрабаваў пазбегнуць выкліку і сеў на карабель, які плыў у адваротным кірунку. Падчас падарожжа пачалася страшная навальніца. Ведаючы, што гэта пакаранне ад Бога, Ёна папрасіў экіпаж выкінуць яго за борт. Прарока праглынула вялікая рыба, у вантробах якой ён правёў тры дні і тры ночы. Калі рыба выплюнула яго на бераг, ён навярнуўся і вырашыў выканаць заданне.

- Гэта абрад перамены, да якога артысты, звяртаюцца рэгулярна. Так атрымалася, што перформанс у Любліне супаў з пандэміяй і ізаляцыяй на мяжы з Беларуссю. Гэтыя людзі знаходзяцца ў сапраўды такой жа сітуацыі – у чэраве кіта, які выпусціць іх на тым ці другім баку. Яны не маюць на гэта ніякага ўплыву, і ўсё гэта вырашыцца выпадкова, – тлумачыць Міраслаў Гапонюк (Mirosław Haponiuk) з Цэнтра міжкультурных творчых ініцыятыў «Скрыжаванне» ў Любліне.

яс