Восем былых каралеўскіх рэзідэнцый з Варшавы, Кракава, Мальбарка, Сандомежа, Вялічкі і Познані ўдзельнічаюць у дзясятай акцыі «Вольны лістапад у каралеўскіх рэзідэнцыях». Усе ўстановы падрыхтавалі для наведвальнікаў багатую і надзвычай цікавую прапанову.
Намеснік дырэктара па маркетынгу Каралеўскага замка ў Варшаве Эльжбета Офат адзначыла, што сёлетняя акцыя ўнікальная ў сувязі з 50-годдзем рэканструкцыі замка:
-Адбудаваць замак удалося дзякуючы ўдзелу шматлікіх палякаў, дзякуючы іх ахвярнасці і добразычлівасці. Замак адбудавалі за ахвяраванні палякаў. У рамках акцыі «Бясплатны лістапад» мы хочам усім нагадаць цудоўную гісторыю адбудовы замка. Таму мы падрыхтавалі экспазіцыю незвычайнага прадмету, якія знаходзіцца ў нашай калекцыі. Гэта арол з троннай залі.
Намеснік дырэктара Музею палаца караля Яна III у Вілянове Пётр Гураец адзначае, што ў гэтым годзе ўстанова прапануе вучням, але і ўсім дарослым наведвальнікам бясплатна скарыстацца цэлай адукацыйнай праграмай:
-У рамках «Бясплатнага лістапада» будуць даступныя ўсе музейныя лекцыі, кулінарныя варштаты, тэматычныя шпацыры, якія мы рыхтуем штодзённа. Мы рады гэтаму, паколькі гэта добрая магчымасць, асабліва для школаў з меншых мясцовасцяў, каб прыняць удзел у такіх занятках.
Кампанія «Дармовы лістапад», мэтай якой з’яўляецца павышэнне даступнасці польскіх музейных калекцый і папулярызацыя рэзідэнцый польскіх манархаў, з’яўляецца адной з найважнейшых культурных мерапрыемстваў, арганізаваных Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны. Сёлета міністэрства выдзеліла на фінансаванне праекта больш за 2,5 мільёна злотых.
ав