Выйшаў набор паштовак з малюнкамі Паўла Севярынца, якія ён дасылаў сыну з-за кратаў. На кожнай паштоўцы таксама ёсць цытата палітвязня.
«Гляджу я на гэтыя паштоўкі, думаю пра свайго каштоўнага мужа і быццам чую, што ён кажа мне без словаў: «Нягледзячы ні на што, рабі сваю справу і вер у лепшае».
І так аднойчы пераможаш», – напісала ў Фэйсбуку яго жонка Вольга Севярынец.
Паштоўкі можна набыць у інтэрнэт-краме «Кропля». У набор уваходзяць 10 рознакаляровых паштовак з актуальнымі цытатамі з тэкстаў Паўла Севярынца з-за кратаў і малюнкамі беларускіх храмаў, якія ён дасылае сыну ў лістах. Памер паштоўкі 14,5×10,5 см, блізкі па фармаце да А6. Глянцавая ламінацыя з двух бакоў.
ав
Паштоўка з ілюстрацыяй Паўла Севярынца