Адтуль агонь падхопліваюць скаўты з бліжэйшых краін і перадаюць яго суседзям, каб полымя ахапіла ўсю Еўропу.
Сёлетняе падарожжа суправаджаецца слоганам «Святло надзеі». «Мы вітаем агонь Віфліемскага святла з надзеяй, што яно сагрэе нашы сэрцы і абудзіць чуласць да іншых людзей», – сказаў галоўны капелан Польскага звязу скаўтаў, ксёндз скаўт Войцех Юркоўскі ў Чэнстахове:
-Сама эстафета – гэта нешта незвычайнае. Тое, што яна перадаецца з рук у рукі, бо гэта дар. Гэта не толькі мы атрымліваем дар, але і мы павінны ім падзяліцца. Мы прынялі гэты дар і прывезлі яго на Ясную Гару менавіта для таго, каб з гэтага месца, дзе б’е сэрца народу, таксама расходзілася полымя надзеі. А яно разагрэе не толькі нашыя сэрцы, але і рукі да працы, да службы. Разагрэе нашыя сэрцы да любові і адкрытасці на другога чалавека.
«Гэта момант выключнага супольнага досведу і шанец аднавіць грамадскія сувязі», – кажа старшыня Польскага звязу скаўтаў Дарыюш Супел:
-Мы перадаем яго нашым суседзям. Яно так вандруе: з рук у рукі з пасылам надзеі. Але таксама з пасылам, што справа ў супольнасці, каб пачулі еднасць, што мы разам таксама ў часе пандэміі. Што можна зрабіць шмат, што мы здолеем адбудаваць грамадскія сувязі, якія пандэмія папсавала.
На працягу 30 гадоў польскія скаўты традыцыйна атрымлівалі полымя ад славацкіх скаўтаў, сёлета яны атрымалі яго 12 снежня на памежным пераходзе ў Лысай Палане. Пасля яно было распаўсюджана ў дамах, школах, касцёлах, бальніцах і офісах.
Каардынатар Віфлеемскай эстафеты Мацей Шчэсны кажа, што задача Святла – таксама несці надзею:
-Святло нясе з сабой пасыл. Адзін з іх – служба. Мы, як скаўты, выконваем службу кожны дзень. У час пандэміі, перадаючы гэтае полымя, мы хочам перадаць надзею на лепшую будучыню, каб агонь прынёс іскру надзеі.
Ідэя Віфліемскага святла міру нарадзілася ў 1986 годзе ў Вене па ініцыятыве аўстрыйскіх журналістаў. Святло ад вечнага агню ў гроце Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме тады было прынесена ў знак малітвы за дзяцей-інвалідаў. З тых часоў скаўты кожны год прывозяць Святло ў Аўстрыю, а потым раздаюць у цэлай Еўропе.
Польскія скаўты дораць Віфлеемскае святло міру скаўтам з суседніх краін. 16 снежня ў гродзенскую катэдральную базіліку святога Францішка Ксаверыя быў унесены Віфлеемскі агонь міру, які даставіла моладзь з польска-беларускай граніцы, з пагранічнага пераходу ў Вялікай Бераставіцы. Менавіта з горада над Нёманам распачалася штогадовая эстафета перадачы агню па розных парафіях Беларусі.
ав