Беларуская Служба

Беларускія дзеячы культуры ініцыявалі адкрыты ліст супраць вайны і выказалі салідарнасць з украінскім народам

28.02.2022 16:50
«Мы заклікаем беларускіх работнікаў і работніц культуры, творчых людзей, інстытуцыі культуры – музеі, галерэі, цэнтры, саюзы і асацыяцыі – перарваць сваё маўчанне».
  .      ,
Надпіс «Спыніце Пуціна. Спыніць вайну» на мітынгу ў Кёльне, Германія Foto: PAP/EPA/FOCKE STRANGMANN

«Мы, беларускія работнікі і работніцы культуры, як грамадзяне і носьбіты суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, асуджаем злачыннае ўварванне расійскіх войскаў на тэрыторыю незалежнай дзяржавы Украіна! Нас абурае саўдзел нелігітымнай улады Беларусі ва ўсім, што адбываецца апошнія дні на тэрыторыі Украіны, выкарыстанне тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для размяшчэння і перакідкі расійскіх войскаў, а таксама правядзення ракетных удараў па Украіне.

Як работнікі і работніцы культуры, мы не можам заставацца ў баку ад таго, што адбываецца зараз ва Украіне: пакуты, смерць, пагрозы жыццю і бяспецы мірных грамадзян, вымушаная міграцыя, глабальнае парушэнне міжнародных норм права і суверэнітэту.

Мы захапляемся мужнасцю і самаахвярнасцю ўкраінскага народу ў барацьбе за сваю краіну, незалежнасць і свабоду і выказваем самую моцную падтрымку нашым калегам і каляжанкам, усяму ўкраінскаму народу ў гэтыя складаныя дні!

Мы заклікаем беларускіх работнікаў і работніц культуры, творчых людзей, інстытуцыі культуры – музеі, галерэі, цэнтры, саюзы і асацыяцыі – перарваць сваё маўчанне, адкрыта асудзіць вайну і патрабаваць неадкладнага спынення ваенных дзеянняў. Заклікаем пашыраць праўдзівую інфармацыю пра вайну, далучацца да валанцёрскай дапамогі, падтрымліваць украінцаў згодна з вашымі магчымасцямі. Бяздзеянне і маўчанне – гэта згода і саўдзел у злачынстве», – паведамляецца ў адкрытым лісце.

Яго можна падпісаць тут.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры