Беларуская Служба

Людзі культуры салідарныя з украінцамі

02.03.2022 08:09
Многія ўстановы вырашаюць аказаць фінансавую дапамогу.
Аўдыё
  • Людзі культуры салідарныя з украінцамі
У Бішкеку ў Кыргызстане людзі сабраліся на мітынг ля амбасады Расіі з патрабаваннем спынення вайны ва УкраінеPAP/EPA/IGOR KOVALENKO

Многія ўстановы вырашаюць аказаць фінансавую дапамогу, у тым ліку арганізатары 13-га Фестывалю імя Фрыдэрыка Шапэна. Сёлетняе мерапрыемства ў Варшаве праходзіць пад лозунгам «Фестываль Свабоды», кажа прэс-сакратарка фестывалю, піяністка Аляксандра Баброўская:

-Арганізатары «Фестывалю Свабоды» вырашылі прызначыць даход ад продажу квіткоў за апошнія два дні на дапамогу Украіне.

Таксама падчас фестывалю быў асаблівы дзень, прысвечаны Украіне і Беларусі. 24 лютага з канцэртам «Сіла голасу. Голас жанчыны» выступіла беларуская этнамузыколаг і спявачка Наста Някрасава, якая жыве ў Польшчы. У гэты дзень можна было пачуць і дуэт сясцёр з Украіны: спявачкі Вольгі Пасечнік і піяністкі Наталлі Пасечнік. Акрамя твораў Шапэна, артысты выканалі і ўкраінскія песні, а ўсе свае ганарары вырашылі накіраваць на ўкраінскае войска.

Дэкларацыі салідарнасці з Украінай з'явіліся і на сайтах многіх іншых устаноў культуры. Украінскія сцягі былі вывешаныя на многіх будынках, некаторыя з іх асвятляліся нацыянальнымі колерамі Украіны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Беларускія дзеячы культуры ініцыявалі адкрыты ліст супраць вайны і выказалі салідарнасць з украінскім народам

28.02.2022 16:50
«Мы заклікаем беларускіх работнікаў і работніц культуры, творчых людзей, інстытуцыі культуры – музеі, галерэі, цэнтры, саюзы і асацыяцыі – перарваць сваё маўчанне».