Нацыянальны інстытут польскай культурнай спадчыны за мяжой POLONIKA абвясціў конкурс праектаў у рамках праграмы «Польская культурная спадчына за мяжой – валанцёрства». Праграма падтрымлівае сацыяльны ўдзел у ахове матэрыяльных элементаў польскай культурнай спадчыны, якія засталіся за межамі краіны.
Марта Шымска, загадчыца аддзела праграм субсідзіравання Інстытута POLONIKA, тлумачыць, што ў конкурсе могуць удзельнічаць розныя недзяржаўныя ўстановы.
-Заяўкі могуць падаваць выключна арганізацыі ці няўрадавыя арганізацыі, а таксама касцёлы і арганізацыі, якія прадстаўляюць касцёльныя структуры. Заяўка сфармуляваная так, каб той, хто яе запаўняе, быў вымушаны адказаць на пытанні, якія нас цікавяць. То бок трэба апісаць месца, куды хочацца ехаць, паказаць, што гэта прадуманы праект і ў тэорыі арганізаваны.
Марта Шымска кажа, што ў рамках праектаў валанцёры змогуць праводзіць працу, скіраваную на абарону польскай культурнай спадчыны.
-Напэўна ўсе працы па ўпарадкаванні. Але гэта таксама інвентарызацыя, архівізацыя, бо можна ездзіць не толькі на могілкі, ці прыбіраць тэрыторыю вакол руін будынку, які з’яўляецца польскай спадчынай. Гэта можа быць праца ў музеі, архівах. Гаворка пра месцы ва ўсім свеце. Нашая спадчына прысутная сапраўды ў многіх месцах свету.
Заяўкі можна падаваць анлайн праз сістэму witkac.pl да 25 красавіка. Больш падрабязна з гэтай праграмай можна азнаёміцца на сайце polonika.pl.
ав