Беларуская Служба

У Польшчы сёння знесеныя тры помнікі Чырвонай Арміі

20.04.2022 12:16
Дэмантаж помнікаў адбыўся ў мясцовасці Гарнцарска Ніжнеслаўскага ваяводства, Мендзыблоце ў Вялікапольскім ваяводстве і Седльцу ў Вялікапольшчы.
Аўдыё
  • У Польшчы сёння знесеныя тры помнікі Чырвонай Арміі
Дэмантаж помніка чырвонаармейцу ў СедльцуPAP/Jakub Kaczmarczyk

Дырэктар польскага Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі тлумачыць, што дэмантаж постсавецкіх помнікаў — гэта не толькі выкананне палажэнняў Закону аб дэкамунізацыі польскай грамадскай прасторы з 2016 года.

Караль Наўроцкі дадае, што помнікі ў гонар чырвонаармейцаў не павінны стаяць у грамадскіх месцах, бо яны ўслаўляюць злачынную сістэму і злачынцаў.

-Паводле гэтага закону ніякі камуністычны помнік з сімваламі камуністычнай сістэмы не павінен пужаць людзей у публічнай прасторы. Таму, з аднаго боку, гэта праўная норма, але з іншага таксама прынцыпы гістарычнай прыстойнасці. Як у публічнай прасторы можна ўсхваляць тых, хто забіваў нашых продкаў. Гэта не нашыя вызваліцелі. Гэта былі захопнікі нашага народу ў 1946 годзе.

Дэмантуючы помнікі Чырвонай Арміі могілкі савецкіх салдат застаюцца некранутымі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры