Беларуская Служба

Як захаваць культурную спадчыну ў крызісныя часы?

27.04.2022 13:07
У Інстытуце культуры «Віла Дэц'юша» ў Кракаве адбылася прэзентацыя вынікаў двухгадовага праекту, прысвечанага абароне культурніцкіх аб'ектаў.
.
..

У Інстытуце культуры «Віла Дэц'юша» ў Кракаве адбылася прэзентацыя вынікаў двухгадовага праекту пад назвай: «Міжсектарныя задачы: спецыяліст па ахове культурных каштоўнасцяў у выпадку крызісу і вайны – распрацоўка праграмы аспірантуры, прысвечанай супрацоўнікам, якія працуюць на мяжы сфер». Праект стаў вынікам супрацы «Вілы Дэцʼюша» і Ваенна-марской акадэміі ў Гдыні.

Правядзенне канферэнцыі было запланавана задоўга да пачатку вайны ва Украіне, але падзеі за ўсходняй мяжой толькі даказалі неабходнасць паглыблення тэмы і абучэння спецыялістаў у галіне ратавання культурных каштоўнасцяў. Расказвае кіраўнічка Бюро міжнароднай супрацы «Вілы Дэцʼюша» Аляксандра Шыманьска-Неклань.

-Першапачаткова нам здавалася, што самую вялікую пагрозу для нас уяўляюць пажар ці навальніцы, прыродныя зʼявы. Два гады таму мы сапраўды не спадзяваліся, што ваенная сітуацыя будзе тэставаць асноўныя тэзісы нашага праекту. Калі пад канец лютага пачалася вайна ва Украіне аказалася, што мы надалей зʼяўляемся вельмі актуальнай праграмай у вельмі нецікавай сітуацыі і трэба мяняць нашыя тэзісы. Дзякуючы папярэдняй працы мы былі ў стане выйсці з гатовымі адказамі для актуальнай бягучай сітуацыі.

Кожная з крызісных сітуацый: узброены канфлікт, стыхійнае бедства, злачыннасць або нават занядбанасць патрабуе іншага набору кампетэнцый і плана дзейнасці. Неабходна замацаваць і планамерна пашыраць веды і навыкі ў галіне аховы культурнай спадчыны, у прыватнасці асоб, адказных за захаванне гістарычных будынкаў і ўстаноў, якія збіраюць культурныя каштоўнасці, адзначаюць у «Віле Дэцʼюша».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры