Беларуская Служба

З нагоды 3 траўня Каралеўскі замак падрыхтаваў тэматычную выставу «Станіслаў Малахоўскі. Герой. Міт. Сімвал»

27.04.2022 08:11
Свята Канстытуцыі 3 траўня – адна з самых важных дат у польскай гісторыі.
Станіслаў МалахоўскіКаралеўскі замак

 Менавіта ў Каралеўскім замку ў Варшаве, у сенатарскай зале, быў прыняты адзін з найважнейшых дакументаў у гісторыі Польшчы.

З нагоды 3 траўня замак падрыхтаваў тэматычную выставу «Станіслаў Малахоўскі. Герой. Міт. Сімвал».

Гэта ён, а не кароль, намаляваны на першым плане знакамітай карціны Яна Матэйкі Канстытуцыя 3 мая 1791 года. У руках удзельнікаў трыумфальнага шэсця ён з гонарам трымае над галавой адзін з важнейшых дакументаў у гісторыі Польшчы, прыняццю якога ён вельмі спрыяў. Маршал Станіслаў Малахоўскі, як адзін з буйнейшых дзяржаўных дзеячаў свайго часу, неаднаразова быў увекавечаны мастакамі. Мэта выставы – не толькі аддаць яму даніну павагі і нагадаць пра яго постаць, але і праілюстраваць – на прыкладзе выбраных рэпрэзентацый – пераняцце ў Польшчы эстэтычных тэндэнцый, характэрных для класіцызму.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Як захаваць культурную спадчыну ў крызісныя часы?

27.04.2022 13:07
У Інстытуце культуры «Віла Дэц'юша» ў Кракаве адбылася прэзентацыя вынікаў двухгадовага праекту, прысвечанага абароне культурніцкіх аб'ектаў.