Беларуская Служба

Варшаўскі музей гісторыі польскіх габрэяў запрашае на пленэрныя мерапрыемствы, прысвечаныя габрэйскай кухні

29.06.2022 10:53
Падчас «шабатнага бранчу» можна будзе пакаштаваць габрэйскую ежу і пачуць розныя цікавыя факты пра яе.
.
.pixabay.com/CC0

На пачатку летніх канікул Варшаўскі музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на серыю пленэрных мерапрыемстваў «POLIN na Łącе». Гэта ўжо шосты сезон летніх імпрэз на свежым паветры.

Сёлета тэматычна яны будуць звязаныя з выставай «Габрэйская кулінарная культура», – расказвае каардынатар праграмы Марта Сарноўска:

-Сёлетні сезон выключны. Мы не прысвячаем яго, як апошнія пяць гадоў, Баляславу Лесьману. Мы пашыраем тэматыку нашых імпрэз, сёлета будзем засяроджвацца ў першую чаргу на тэме габрэйскай кухні. Мы хочам, каб нашыя ўдзельнікі максімальна адпачылі і знайшлі лета ў цэнтры гораду.

Падчас «шабатнага бранчу» можна будзе пакаштаваць габрэйскую ежу і пачуць розныя цікавыя факты пра яе, – кажа куратар часовай выставы «Габрэйская кулінарная культура» Магдалена Масляк:

-Гэта вельмі багатая і разнастайная культура. На нашай выставе мы расказваем, што яе адрознівае ад іншых кулінарных культур. Гаворка пра кашэрнасць. Мы вельмі дакладна тлумачым, пра што ідзе гаворка ў кашэрнасці. Чаму яна такая важная. Расказваем пра традыцыйную кухню, але і пра разнастайнасць габрэйскай кухні, між іншым, пра ізраільскую кухню, якая цяпер у Польшчы вельмі папулярная.

У пленэры будзе гучаць жывая музыка. У ліпені адбудуцца канцэрты пад адкрытым небам у рамках цыклу «Калыханка для Муранава». Гэта будзе акустычная музыка ў выкананні выдатных камерных музыкаў з Украіны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Цехановец – гэта не толькі вядомы ў Польшчы Музей сельскай гаспадаркі (ФОТА)

24.06.2022 14:01
Там можна палюбавацца шматлікімі помнікаў архітэктуры, размешчанымі ўздоўж гістарычных вуліц горада.