Гэта адно з дванаццаці найважнейшых свят у літургічным годзе. У гэты дзень асвячаецца вада. Дзе можна і ёсць такая традыцыя – таксама на рэках і азёрах.
У традыцыі Праваслаўнай царквы дзень, які папярэднічае ўрачыстасці Хрышчэння Госпада, з'яўляецца часам строгага посту. Увечары вернікі ладзяць посную вячэру, ядуць куццю, стравы з грыбоў або рыбы.
У дзень свята Іардан па магчымасці пасля набажэнстваў у храмах духавенства і вернікі хросным ходам накіроўваюцца да бліжэйшых вадаёмаў, каб здзейсніць там чын асвячэння вады. Калі вада пакрыта лёдам, праразаюцца лункі ў форме крыжа. Месцы ўпрыгожваюць, напрыклад, елкамі, а часам будуюць спецыяльныя масткі. Вада асвячаецца акунаннем крыжа.
Найбольшая канцэнтрацыя праваслаўных у Падляскім ваяводстве. Там у Драгічыне і Мельніку асвячаюць ваду ў рацэ Буг, а ў Сямятычах — у мясцовым вадасховішчы. Традыцыйна тут сустракаюцца вернікі двух мясцовых праваслаўных прыходаў пад кіраўніцтвам епіскапа Сямятыцкага Варсанофіюша. У Гарадку існавала традыцыя асвячаць ваду рана раніцай у рацэ Супрасль, але ўжо некалькі гадоў асвячэнне вады адбываецца толькі ў храме.
Асвечаную ваду вернікі бяруць дадому і захоўваюць як крыніцу ласкі. Падчас розных святаў яна з'яўляецца на сталах, побач з соллю і хлебам, як ахова ад нячыстай сілы. Некаторыя вернікі п’юць ваду, лічачы, што яна прыносіць здароўе. Такая вада таксама выкарыстоўваецца духавенствам падчас пастырскіх візітаў, які пачынаюцца пасля свята Іардан.
ав