Беларуская Служба

«Роля музеяў і мемарыялаў у свеце, які змяняецца» - канферэнцыя ў Аўшвіц-Біркенаў

30.06.2022 16:22
Экспертную канферэнцыю арганізоўвае ў пятніцу музей «Аўшвіц-Біркенаў» з нагоды свайго 75-годдзя.
  . Anna ZadrożnaRedakcja BiałoruskaPRdZ
Нямецкі канцлагер „Аўшвіц”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У мерапрыемстве прымуць удзел людзі, прафесійна звязаныя з функцыянаваннем музеяў і мемарыяльных аб'ектаў, прысвечаных гісторыі канцлагераў, месцаў смерці, Галакосту і трагедыі Другой сусветнай вайны. Гэта будуць Сара Блумфілд з Вашынгтонскага музею Галакосту, Дані Даян з ізраільскага Яд Вашэму і Дэбора Хартман з Дома канферэнцый у Ванзе.

«Мемарыяльныя месцы і музеі, якія маюць у сваіх руках пасланне, унікальнае значэнне для ўсяго чалавецтва, павінны сёння паглыбіць фундаментальныя роздумы аб абліччы працы па памяці і адукацыі, аб нашым дыялогу са светам і яснасцю нашага пасылу. Я думаю, што 75-годдзе музею «Аўшвіц-Біркенаў» – гэта найлепшы момант для пачатку такога шырокага і калектыўнага разважання, якое зможа дастукацца да людзей ва ўсім свеце», – сказаў дырэктар музею Пётр Цывіньскі.

Канферэнцыя будзе транслявацца на сайце www.auschwitz.org, на YouTube-канале музею і на старонцы ў Facebook.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Варшаўскі музей гісторыі польскіх габрэяў запрашае на пленэрныя мерапрыемствы, прысвечаныя габрэйскай кухні

29.06.2022 10:53
Падчас «шабатнага бранчу» можна будзе пакаштаваць габрэйскую ежу і пачуць розныя цікавыя факты пра яе.