Беларуская Служба

«Оксфард Поўначы» – базіліка і кляштарны комплекс у Сейнах (ФОТА)

02.09.2022 15:01
У XIX стагоддзі выпускнікамі мясцовай духоўнай семінарыі былі многія прадстаўнікі будучай інтэлігенцыі адроджанага літоўскага народа.
Аўдыё
  • «Оксфард Поўначы» – базіліка і кляштарны комплекс у Сейнах
Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў СейнахAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў Сейны – гарадок на паўночным усходзе Польшчы, у прыватнасці ў базіліку Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Зараз святыня выконвае функцыі парафіяльнага касцёла, санктуарыя і калегіяты. Базіліка з’яўляецца часткай комплекса былога дамініканскага кляштара з XVII стагоддзя. Дзякуючы багатай гісторыі і шматкультурнаму характару рэгіёна, аб’ект з’яўляецца сапраўднай турыстычнай славутасцю паўночна-ўсходняй Польшчы.

Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сейнах/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сейнах/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі быў пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя ў стылі позняга рэнесансу дамініканцамі, якія ў 1602 годзе прыбылі ў Сейны з Вільні.

Заснавальнікам кляштара быў Ежы Градзіньскі, які спачатку пабудаваў у гарадку драўляны касцёл. Яго сваяк набыў у Кралеўцы, хутчэй за ўсё ад тэўтонцаў, цудатворную скульптуры Дзевы Марыі з Дзіцём. Спачатку яна была змешчана ў касцёле святога Георгія, якім апекаваліся законнікі. У 1610 годзе дамініканцы пачалі будаваць мураваны касцёл, у якім у 1619 годзе была змешчаная цудатворная Маці Божая, дарэчы яшчэ да заканчэння будаўнічых работ.

Kляштарны комплекс у Сейнах / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kляштарны комплекс у Сейнах / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пазней побач з касцёлам быў пабудаваны комплекс кляштарных будынкаў, а ў канцы XVIII стагоддзя сама святыня была перабудаваная ў стылі віленскага барока.

У пачатку ХІХ стагоддзя дамініканская супольнасць у Сейнах была ліквідаваная прускімі ўладамі, а касцёл пераўтвораны ў парафіяльную святыню. Неўзабаве, то бок у 1818 годзе, касцёл атрымаў тытул кафедры Аўгустоўскай дыяцэзіі, а кляштарныя будынкі сталі выкарыстоўвацца, як сядзіба біскупа, курыі і духоўнай семінарыі. У памяшканнях кляштара працавала сярэдняя школа, дырэктарам якой быў ксёндз Войцех Швейкоўскі – пазнейшы рэктар Варшаўскага ўніверсітэта.

Базілікa Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Базілікa Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Школы, якія дзейнічалі пры кляштары, славіліся высокім узроўнем адукацыі, па гэтай прычыне Сейны называлі « Оксфардам Поўначы». Выпускнікамі мясцовай духоўнай семінарыі былі многія выдатных літоўскія святары і дзеячы – будучая інтэлігенцыя адроджанага літоўскага народа.

Базілікa Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Базілікa Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля стварэння ў 1925 годзе Літоўскай Рэспублікі і Польскай Рэспублікі Аўгустоўская (Сейненская) дыяцэзія была скасавана і падзелена, а сядзіба біскупаў перанесеная ў Ломжу і Вылкавышкі. Касцёл страціў тытул кафедры і цягам наступных дзесяцігоддзяў заставаўся толькі мясцовым паломніцкім цэнтрам і парафіяльнай святыняй. Толькі ў 1973 годзе ў сувязі з планамі развіцця марыйнага санктуарыя і каранацыі фігуры Маці Божай Сейненскай ранг паслядамініканскага касцёла быў павышаны да малой базілікі.

Базіліка ў Сейнах / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Базіліка ў Сейнах / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Як мы ўжо згадалі, адметнасцю базілікі Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сейнах з’яўляецца ейны архітэктурны стыль – віленскае барока. Зараз на тэрыторыі Польшчы толькі два такія аб’екты, дарэчы абодва на Падляшшы. Гэта касцёл у вёсцы Ружанасток у Сакольскім павеце і менавіта сейненская святыня.

Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сейнах/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сейнах/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Будынак малой базілікі ў Сейнах скіраваны на Захад. З усходняга боку закрыты двухвежавым і трохпавярховым фасадам, з барочнымі купаламі. Варта згадаць, што вежы сейненскага касцёла – адны з самых высокіх у Падляшскім ваяводстве. Большая частка храмавага ўбранства: алтары і роспісы выкананы ў стылі барока і паходзяць з другой паловы XVIII стагоддзя.

У цяперашні час парафія пры вялізнай падтрымцы мясцовых і цэнтральных уладаў, а таксама вернікаў працуе над рэканструкцыяй усяго комплексу.

Базіліка і кляштарны комплекс у Сейнах / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Базіліка і кляштарны комплекс у Сейнах / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак несумненна, найважнейшай жамчужынай у святыні з’яўляецца драўляная гатычная скульптура Дзевы Марыі з Дзіцём, якая датуецца XV стагоддзем, а з XVII стагоддзя нязменна з’яўляецца аб’ектам рэлігійнага культу.

Гатычная скульптура Дзевы Марыі з Дзіцём з XV стагоддзя/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Гатычная скульптура Дзевы Марыі з Дзіцём з XV стагоддзя/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Скульптура мае форму трыпціха. Яна адкрываецца, як шафачка і тады можна пабачыць іншыя постаці, апрача Маці Божай. Гэта ўнікальны артэфакт. Паводле спецыялістаў, па ўсёй Еўропе толькі некалькі такіх скульптураў. Верагодна, калісьці такія скульптуры служылі, як палявыя алтары.

Гэтак званыя сукенкі скульптуры Маці Божай Сейненскай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Гэтак званыя сукенкі скульптуры Маці Божай Сейненскай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Марыйны культ у Сейнах найбольш моцна развіўся ў XVIII стагоддзі, а аслабеў у міжваенны час з-за маргіналізацыі значэння паслядамініканскага касцёла і яго перыферыйнага і памежнага размяшчэння.

Важным помнікам базілікі ў Сейнах з’яўляецца арган у стылі неабарока /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Важным помнікам базілікі ў Сейнах з’яўляецца арган у стылі неабарока /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Важным помнікам з’яўляецца таксама арган у стылі неабарока, на якім штогод іграюць маладыя музыкі – удзельнікі міжнароднага конкурсу. Музычны конкурс праводзіцца з 1993 года.

У дамініканскім кляштары дзейнічае дыяцэзіяльны і этнаграфічны музей, дзе можна пабачыць шэраг пастаянных і часовых выстаў.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Аўгустаў – сталіца воднага спорту на Падляшшы (ФОТА)

26.08.2022 13:01
Сімвалам горада з’яўляецца Аўгустоўскім каналам – гістарычны помнік з ХІХ стагоддзя.