Беларуская Служба

Падляшская «Ніва»: Больш за 300 вучняў распачалі навучанне ў гайнаўскім Беларускім ліцэі

12.09.2022 11:36
Вучоба беларускай мове, культуры, гісторыі і нашым традыцыям праходзіць ва ўсіх класах, а ў пашыранай формуле – у двухмоўных класах, якія па адным адкрываюцца ў кожным навучальным годзе.
Аўдыё
  • Агляд «Нівы», які падрыхтаваў Віталь Луба, слухайце ў далучаным гукавым файле!
Падляшская «Ніва».

У Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы ў новым школьным годзе распачало вучобу больш за 340 белліцэістаў, сярод якіх ажно звыш ста вучняў саставілі першакласнікі, – піша Аляксей Мароз. – Вучоба беларускай мове, культуры, гісторыі і нашым традыцыям праходзіць ва ўсіх класах, а ў пашыранай формуле – у двухмоўных класах, якія па адным адкрываюцца ў кожным навучальным годзе. Вучоба ў двухмоўным класе мае свае козыры. Вучні, якія ў пачатковай школе вучыліся беларускай мове, у двухмоўным класе маюць магчымасць лепш падрыхтавацца да ўдзелу ў Алімпіядзе беларускай мовы.

Для тых, якія не вучыліся ў падставовай школе беларускай мове, двухмоўны клас стварае магчымасць хутчэй вывучыць яе і лепш падрыхтавацца да матуральнага экзамену па роднай мове. У гэтым класе на адну гадзіну ў тыдзень больш урокаў беларускай мовы, але праграмная падстава тая ж самая, як і ў іншых класах. У двухмоўным аддзяленні беларуская мова паяўляецца таксама і на іншых выбраных прадметах – на ўроках гісторыі, геаграфіі, музыкі, адукацыі для бяспекі і англійскай мовы.

Прытым тэмы датычныя гісторыі і геаграфіі Польшчы выкладаюцца толькі на польскай мове. Вучні на двухмоўных прадметах вучацца па польскіх падручніках, а настаўнікі частку тэмы рэалізуюць на беларускай мове. Па-беларуску ўводзяць дадатковыя веды або цікавінкі.

Дырэктар ліцэю Ігар Лукашук патлумачыў, што робіцца так, каб двухмоўнае навучанне не было дадатковым цяжарам, каб вучні маглі больш быць з беларускай мовай.

Агляд «Нівы», які падрыхтаваў Віталь Луба, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж