Беларуская Служба

Новая сядзіба музею Грунвальдскай бітвы – у Стэнбарку – адкрыта

21.09.2022 09:17
Адна з цікавостак – фільмы, знятыя ў тэхніцы 360 градусаў, а таксама інтэрактыўныя мапы.
Міністр культуры Пётр ГліньскіPAP/Mateusz Marek

Новая сядзіба музею Грунвальдскай бітвы – у Стэнбарку – адкрыта. Установа мае 3,5 тысячы квадратных метраў экспазіцыйнай плошчы. Таксама ў будынку ёсць канферэнц-зала і офісныя памяшканні.

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі падчас адкрыцця адзначыў, што новы музей будзе цікавым урокам гісторыі:

-Новыя музеі – гэта сучасныя ўстановы, аповед якіх адбываецца прыцягальным чынам. У іх задаюць важныя пытанні, якія тычацца тоеснасці, суверэнітэту і супольнасці.

Будаўніцтва музею каштавала 38 мільёнаў злотых, а абсталяванне – 9 мільёнаў злотых. Адна з цікавостак – фільмы, знятыя ў тэхніцы 360 градусаў, а таксама інтэрактыўныя мапы. У наведвальнікаў таксама будзе магчымасць паўдзельнічаць у рыцарскіх баях.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

12 польскіх музеяў прымаюць удзел у акцыі «Пустыя рамкі»

21.09.2022 10:54
Акцыя мае на мэце нагадаць пра творы мастацтва і гістарычныя будынкі, разрабаваныя падчас Другой сусветнай вайны як нямецкімі, так і расійскімі акупантамі.