Беларуская Служба

12 польскіх музеяў прымаюць удзел у акцыі «Пустыя рамкі»

21.09.2022 10:54
Акцыя мае на мэце нагадаць пра творы мастацтва і гістарычныя будынкі, разрабаваныя падчас Другой сусветнай вайны як нямецкімі, так і расійскімі акупантамі.
Аўдыё
  • 12 польскіх музеяў прымаюць удзел у акцыі «Пустыя рамкі»
12
12 польскіх музеяў прымаюць удзел у акцыі «Пустыя рамкі».

У выбраных музеях размешчаныя таблічкі, якія нагадваюць аб ваенных стратах палякаў у галіне культуры. Міністэрства нагадвае, што ў выніку Другой сусветнай вайны з польскіх дзяржаўных, прыватных і касцельных калекцый знікла некалькі сотняў тысяч твораў мастацтва і культурных каштоўнасцяў. Некаторыя з іх беззваротна страчаны, знішчаны ў выніку ваенных дзеянняў. Астатнія сталі ахвярамі сістэматычнага рабавання, якое ажыццяўлялася як спецыялізаванымі групамі, якія дзейнічалі ў шэрагах нямецкай акупацыйнай арміі і Чырвонай Арміі, так і простымі салдатамі або звычайнымі зладзеямі.

Намеснік міністра культуры Яраслаў Сэлін гаворыць, што кампанія «Пустыя рамкі» мае на мэце паказаць маштаб стратаў Польшчы ў вайне. Ён адзначыў, што страты ў рухомых культурных каштоўнасцяў, якія панесла Польшча, ацэньваюцца больш чым на 516 тысяч.

-Падлічана, што з польскіх калекцый знікла каля паўмільёна аб'ектаў. Усіх – публічных, касцельных, прыватных. Мы стараемся іх вяртаць, гэта вельмі карпатлівая праца. Гэты цяжкі высілак польскай дзяржавы паказаны, між іншым, у такіх акцыях. У 12 музеях вісяць пустыя рамкі, а каля іх апісанне карціны, якую мы шукаем. Яна павіннна калісці вярнуцца ў Польшчу, але мы надалей яе шукаем.

Мэтай акцыі зʼяўляецца не толькі выяўленне і пошук твораў, месцы якіх на сценах польскіх музеяў, але таксама папулярызацыя тэмы ваенных стратаў у галіне культуры.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Беластоку пачынаецца Міжнародны фестываль праваслаўнай музыкі «Гайнаўка 2022»

21.09.2022 10:45
Гэта адно з найважнейшых мерапрыемстваў у свеце, якое прадстаўляе праваслаўную музыку.