Беларуская Служба

Польска-ўкраінская выстава «Мама, я не хачу вайны» з поспехам наведала многія краіны

27.09.2022 09:17
Выставу падрыхтаваў Дзяржаўны архіў, а дзякуючы Міністэрству замежных спраў экспазіцыю могуць пабачыць жыхары многіх краін свету.
-  ,
Польска-ўкраінская выстава «Мама, я не хачу вайны»фота: Archiwum Akt Nowych

У сувязі з працягам вайны ва Украіне Міністэрства замежных спраў прымае меры, каб прадставіць гэтую драматычную сітуацыю аўдыторыі з усяго свету. Адзін з апошніх праектаў, які красамоўна нагадвае пра канфлікт, гэта выстава пад назвай «Мама, я не хачу вайны!». Яна падрыхтавана ў рамках сумеснага польска-ўкраінскага праекту Дзяржархіву і ініцыятывы «Мама, я бачу вайну».

Выстава складаецца з малюнкаў польскіх дзяцей часоў Другой сусветнай вайны і сучасныя малюнкі ўкраінскіх дзяцей. Малюнкі польскіх дзяцей і дзяцей з Украіны страшэнна падобныя. «Як бачыце, свет не змяніўся. Ніхто яшчэ не зразумеў, што вайна – гэта найгоршае, што можа быць», – гаворыць сёння Адольф Мязга, аўтар аднаго з малюнкаў з 1946 года.


Польска-ўкраінская выстава «Мама, я не хачу вайны» Польска-ўкраінская выстава «Мама, я не хачу вайны»

Выстава «Мама, я не хачу вайны!» карыстаецца вялікай цікавасцю ў свеце. Яе ладзяць амаль усе польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы з украінскімі партнёрамі.

Да гэтага часу выставу змаглі ўбачыць жыхары многіх гарадоў свету, такіх як Чэхія, Францыя, Іспанія, Ісландыя, Эстонія, Румынія, Данія, Албанія. Выстава таксама была прадстаўлена ў Баку, Афінах, Будапешце, Браціславе, Стакгольме, Осла, Мілане, Х'юстане, Нью-Ёрку і нават Паўднёвай Афрыцы.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры