Беларуская Служба

Музей Аўгустоўскай зямлі – месца, дзеля якога варта сысці са шляху (ФОТА)

07.10.2022 14:01
Экспазіцыя знаёміць нас з майстэрствам, рамяством і культурай спадчынай вёсак Аўгустоўшчыны.
Аўдыё
Музеі Аўгустоўскай зямлі Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю шаноўнае спадарства ў Музей Аўгустоўскай зямлі, у прыватнасці ў яго этнаграфічны аддзел. Сядзіба музейнай установы размешчана ў баку ад самых папулярных турыстычных маршрутаў вядомага гарадка Аўгустаў. На жаль, паколькі экспазіцыя дазваляе лепш зразумець гісторыю і спецыфіку летняй сталіцы Падляшша.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Этнаграфічны аддзел Музея Аўгустоўскай зямлі, размешчаны ў будынку Гарадской бібліятэкі на вуліцы Гожай 7 (Hoża 7). Заснаваная, не без праблем, у 1973 годзе ўстанова – гэта ў большасці артэфакты, ахвяраваныя мясцовымі жыхарамі. Дзякуючы вырабам і прыладам працы экспазіцыя знаёміць нас з матэрыяльнай культурай вёсак Аўгустоўшчыны ХІХ-ХХ стагоддзяў.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Тут паказаныя вырабы вясковых рамёстваў (ткацтва, ганчарства, пляцення), а таксама мэбля, хатнія прылады, якія выкарыстоўваліся ў аўгустоўскіх хатах; прылады працы, звязаныя з сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і пчалярствам.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Выстава падзелена на дзве часткі. У выставачнай зале на першым паверсе паказаныя мясцовае майстэрства і рамяство, важнай галіной якога было ткацтва. Жанчыны, якія ім займаліся, забяспечвалі хату бялізнай, посцілкай, адзеннем, дыванамі і ручнікамі іг.д.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Апрацоўваючы лён і воўну, яны выкарыстоўвалі простыя прылады працы. Гэта была руплівая работа, у якой выкарыстоўвалася складаная тэхніка ткацтва. У выніку ткачыхі атрымлівалі патрэбныя ў хаце тканіны, якія дадаткова характарызаваліся вельмі багатым арнаментам. Гэта, у сваю чаргу сведчыць аб пачуцці прыгажосці і мастацкіх здольнасцях тагачасных жанчын. На выставе паказаны сам працэс ткацтва, прылады, якія ў ім выкарыстоўваліся і канчатковыя творы.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Не менш важным рамяством на Аўгустоўшчыне было ганчарства. Гэта старажытная мужчынская прафесія, якая служыла для падрыхтоўкі сасудаў для ежы або для захавання вадкіх і сыпкіх рэчываў. Іх уручную вытваралі на ганчарным крузе, потым сушылі і абпальвалі ў спецыяльнай печы, а таксама глазуравалі ў залежнасці ад прызначэння.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З канца ХІХ стагоддзя эмаляваны фабрычны посуд стаў паступова выцясняць вырабы з гліны, што прывяло да падзення майстэрняў. У заняпадзе ганчарныя майстэрні выраблялі ўжо толькі гаршкі для кветак.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Не менш распаўсюджаным майстэрствам было пляценне – гэта дзякуючы прастаце выканання і лёгкаму доступу да сыравіны – саломы і лубу, кары і лазы. Варта нагадаць, што плялі не толькі кошыкі, але таксама калёсы, платы, лапці і галаўныя ўборы, сіты.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Жыхары Аўгустоўскай пушчы актыўна займаліся таксама пчалярствам, спачатку бортніцтвам. Толькі пазней было ўведзенае хатняе развядзенне пчол з борцямі ў садах. Атрыманы мёд і воск пчаляры прадавалі пакупнікам у горадзе і цэрквам.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Экспазіцыю, змешчаную ў першай зале папаўняюць шматлікія прыклады хатніх прыладаў, прыладаў працы, тагачасных убораў і мэбля.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Другая частка выставы, якая размешчаная ў падвале будынка, прысвечаная атрыманні прадуктаў харчавання, у тым ліку галіне сельскай гаспадаркі, рыбалоўства ці вырабу хлеба. Тут паказаныя цікавыя прылады, якіх мы не пабачым ужо ў сучасных фермераў. Паказана таксама, як цягам часу яны мяняліся і ў удасканальваліся.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Значаная частка экспазіцыі прысвечаная рыбалоўству – натуральнаму занятку на Аўгустоўшчыне.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта дадаць, што ў галоўным калідоры будынку Музея Аўгустоўскай зямлі арганізоўваюцца часовыя выставы, у асноўным прысвечаныя гісторыі горада і яго жыхароў. Пры музеі працуе бібліятэка, якая збірае рэгіянальныя калекцыі. Зараз ейны фонд налічвае амаль 1900 тамоў.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музеі Аўгустоўскай зямлі – гэта невялікая, але вельмі актыўная ўстанова з багатай і складанай гісторыяй. Музей і сёння збірае гістарычныя прадметы і памятныя рэчы, звязаныя з рэгіёнам, і спрабуе захаваць іх ад знішчэння. Ён таксама праводзіць даследаванні па пашырэнні ведаў па гісторыі рэгіёна.

Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музеі Аўгустоўскай зямлі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Актыўна займаецца таксама асветніцкая дзейнасцю, асабліва ў форме музейных урокаў для дзяцей і моладзі. У супрацоўніцтве са школамі арганізоўвае конкурсы ведаў аб Аўгустоўскай зямлі.
Музеі Аўгустоўскай зямлі працуе кожны дзень, акрамя панядзелка і паслясвяточных дзён і гэта месца, дзеля якога варта, скажам так, сысці з галоўнага турыстычнага шляху.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Музей гісторыі Аўгустоўскага канала (ФОТА)

20.08.2022 10:30
Ва ўстанове прадстаўлены экспанаты, звязаныя з будаўніцтвам і выкарыстаннем унікальнага воднага шляху.

Аўгустаў – сталіца воднага спорту на Падляшшы (ФОТА)

26.08.2022 13:01
Сімвалам горада з’яўляецца Аўгустоўскім каналам – гістарычны помнік з ХІХ стагоддзя.