Беларуская Служба

160-годдзе Паўстання 1863-1864 гадоў у Польшчы адсвяткуюць з размахам

04.01.2023 15:01
Урачысты канцэрт, спецыяльны інфармацыйны партал, мультымедыйная выстава, дэбаты і канферэнцыі – гэта толькі частка прапаноў, запланаваных на 2023-2024 гады.
Аўдыё
  • 160-годдзе Паўстання 1863-1864 гадоў у Польшчы адсвяткуюць з размахам
Пётр ГліньскіPAP/Tomasz Gzell

-Запрашаю ўсіх палякаў прыняць удзел у святкаванні 160-годдзя Паўстання 1863-1864 гадоў. Святкаванні пройдуць годна і цікава з пазнавальнага і навуковага пункту гледжання – плануем шэраг навуковых канферэнцый, публікацый, рэканструкцый, канцэртаў і выстаў. Я спадзяюся, што гэтыя ўрачыстасці будуць важнымі і сфарміруюць ідэнтычнасць нашай супольнасці, – сказаў віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны праф. Пётр Глінскі падчас канферэнцыі, на якой анансаваліся мерапрыемствы.

Урачысты канцэрт, спецыяльны інфармацыйны партал, мультымедыйная выстава, дэбаты і канферэнцыі – гэта толькі частка прапаноў, запланаваных на 2023-2024 гады.
Віцэ-прэм'ер і міністр культуры Польшчы Пётр Глінскі нагадаў, што роўна 160 гадоў таму – 3 студзеня 1863 года – Цэнтральны нацыянальны камітэт абвясціў аб выбуху паўстання.

Паўстанне ўспыхнула ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г. Гэта было самае буйное паўстанне супраць расійскіх захопнікаў. Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны звярнуў увагу на тое, што, хоць паўстанне мела шмат важных аспектаў для палякаў, якія жылі ў той час пад падзелам, найбольш важным з іх быў той, які датычыўся фарміравання гістарычнай ідэнтычнасці і моцы супольнасці. – Можна сказаць, што наступныя пакаленні палякаў выйшлі з гэтага паўстання. Без яго не было б 1918 года, і пра гэта трэба памятаць, – падкрэсліў кіраўнік Мінкульта.

Поўны спіс запланаваных мерапрыемстваў можна знайсці на старонцы міністэрства.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Амаль у 800 гарадах польскіх мясцовасцяў у пятніцу пройдзе Шэсце Трох Каралёў

03.01.2023 16:01
6 студзеня праваслаўныя святкуюць Каляда, а каталікі ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.