Беларуская Служба

Амаль у 800 гарадах польскіх мясцовасцяў у пятніцу пройдзе Шэсце Трох Каралёў

03.01.2023 16:01
6 студзеня праваслаўныя святкуюць Каляда, а каталікі ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.
.
.Angeleses/pixabay.com/CC0

Амаль у 800 гарадах, мястэчках і вёсках па ўсёй Польшчы і ў некалькіх месцах па ўсім свеце ў пятніцу пройдзе Шэсце Трох Каралёў. 6 студзеня праваслаўныя святкуюць Каляда, а каталікі ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. У Польшчы – гэта свабодны ад працы дзень.

Дэвіз сёлетняга шэсця – «Зорка нас вядзе!». «Мы арыентуемся на гэты знак, які быў дадзены нам у Евангеллі і заўважаны мудрацамі, – гаворыць рэжысёр і сцэнарыст шэсця Ганна Мураўская. «Уласна з гэтай зоркі ўсё і пачалося. Таму ў гэтым годзе мы хочам нагадаць, што зорка можа быць і для нас знакам. Знакам, які вядзе нас, які паказвае нам кірунак, і кожны з нас павінен шукаць сваю зорку, якая прывядзе яго да патрэбнай мэты», – дадала Ганна Мураўская.

Арганізатары падрыхтавалі больш за паўмільёна кардонных карон і песеннікаў, якія раздадуць удзельнікам. Самае вялікае шэсце вырушыць у Варшаве з Замкавай плошчы.
У 12.30 працэсія дойдзе да батлейкі на плошчы Пілсудскага, дзе каралі паклоняцца Езусу і ўручаць Яму дары. Удзельнікі змогуць станцаваць паланэз пад мелодыю каляднай песні «Бог нарадзіўся». Пасля завяршэння шэсця ўсе разам паслухаюць польскія і ўкраінскія калядкі.

ав

Праваслаўны архіепіскап Якуб: Будзем дзякаваць Богу за тое, што ў нашай краіне пануе мір

03.01.2023 13:18
Ужо 6 студзеня праваслаўныя будуць святкаваць Божае Нараджэнне.