Мастацкі кіраўнік фестывалю і старшыня Асацыяцыі імя Людвіга ван Бетховена Эльжбета Пендарэцкая падкрэслівае, што дэвіз фестывалю невыпадковы:
-Сям’я «бетховенаўцаў» вельмі павялічылася. Мы хацелі ўшанаваць розныя гадавіны, як, напрыклад, 110 гадавіну народзін кампазітара Вітольда Лютаслаўскага, хацелі ўшанаваць украінскіх кампазітараў. Памятаю, мой муж казаў: «Бетховен зрабіў на мяне не толькі вялікае ўражанне, але меў уплыў на маю музыку».
Акрамя твораў Людвіга ван Бетховена, на фестывалі гучаць творы Кшыштафа Пендарэцкага, трэцяя гадавіна смерці якога прыпадае на 29 сакавіка, а таксама творы Вольфганга Амадэя Моцарта, Фрыдэрыка Шапэна, Генрыка Вяняўскага, Густава Малера, Хейтара Віла-Лобаса, Морыса Равеля, Джорджа Гершвіна, Бенджаміна Брытэна, Вітольда Лютаслаўскага, Леанарда Бернштэйна, Мечыслава Вайнберга, Валянціна Сільвестрава, Тошыо Хосакава і Фаўстаса Латэнаса.
Другі канал Польскага радыё вядзе трансляцыю канцэртаў.
ав